wd wp Пошук:

Станіславоўскі сельсавет

Станіславо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Станіславова.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пяліцкі сельсавет у складзе Шаркаўшчынскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пялікі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Мёрскага раёна. 28 мая 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Жукоўшчынскага сельсавета (12 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы, Цагельня, Халопаўшчына)[1]. У 1963 годзе ў склад Белькаўскага сельсавета Пастаўскага раёна перададзены 11 населеных пунктаў: Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына[2]. 7 чэрвеня 1966 года ў склад сельсавета з Белькаўскага сельсавета Пастаўскага раёна вернуты 11 населеных пунктаў (Абалонь, Агальніца Вялікая, Алашкі Вялікія, Алашкі Малыя, Грыблы, Жукоўшчына, Зямцы, Мельніца, Слабада, Сямёнавічы і Халопаўшчына)[3]. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. У 1968 годзе ў склад Буйкаўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Амбросенкі, Валожынкі, Крапіўнікі, Лазоўка і Паяначы)[4]. 23 кастрычніка 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў Станіславова, сельсавет перайменаваны ў Станіславоўскі. 7 жніўня 1979 года ў склад сельсавета з Дулінаўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Васюкі, Лабуці, Мішуты, Чуйкі, хутары Александрова, Востраў, Лапушына, Мар’янова, Мачулішча, Погар-Луцк і Юзіха)[5]. 16 кастрычніка 1989 года ў склад Валожынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пялікі і Пятровічы)[6]. 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Валожынскага сельсавета (6 населеных пунктаў: аграгарадок Пялікі, вёскі Альхоўцы, Галава, Дубавое, Лонск, Пятровічы)[7].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (17 населеных пунктаў) — 790 чалавек[8], з іх 92,3 % — беларусы, 4,4 % — рускія, 1,5 % — украінцы[9].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 28 мая 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 25 (984).
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 снежня 1962 г. і выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 22 студзеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 9 (1009).
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1966, № 22 (1142).
  4. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 і 25 красавіка, 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 35 (1985).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 11 мая 2021.
  8. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Станіславоўскі сельсавет