Вало́жынкі[1] (трансліт.: Valožynki, руск.: Воложинки) — вёска ў Шаркаўшчынскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ёдскага сельсавета.
Вёска знаходзіцца за 15[2] км у напрамку на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Шаркаўшчына, за 233[2] км ад Віцебска, на аўтамабільнай дарозе Р3 Глыбокае — Браслаў, каля ракі Густатка.
У 1921—1939 гадах вёска ў складзе гміны Ёды Дзісенскaга паветa Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3][4][5][6].
Да 1968 года вёска ўваходзіла ў склад Пяліцкага сельсавета[7], да 10 кастрычніка 2013 года — у склад Валожынскага сельсавета[8].