wd wp Пошук:

Сталіца Рэспублікі Казахстан

Сталіца Рэспублікі Казахстан — горад Астана. Штогод 6 ліпеня ў Казахстане адзначаецца Дзень сталіцы.

Храналогія сталіц Казахстана

Першай сталіцай Казахстана (Алашскай аўтаноміі) у 1917—1920 быў горад Сяміпалацінск, тым часам як Алеш-кала.

У створанай у складзе РСФСР Кіргізскай АССР з 1920 года сталіцай быў горад Арэнбург.

У 1925 годзе рэспубліка атрымала назву Казахская АССР, сталіца была перанесена ў Ае-Мячэць, у сувязі з гэтым пераназваную ў Кызыл-Арду.

У 1929 годзе сталіца рэспублікі зноў была перанесена, гэтым разам у Алма-Ату[1].

У 1936 году Казахская АССР была выведзена са складу РСФСР і ператворана ў Казахскую ССР.

З 1929 па 1936 год Алма-Ата з’яўлялася сталіцай Казахскай АССР, з 1936 па 1991 год — сталіцай Казахскай ССР, з 1991 па 1997 год сталіцай Рэспублікі Казахстан. Алма-Ата была апошняй сталіцай і найбуйнейшым горадам Казахскай ССР, потым стала першай сталіцай і адзіным горадам-мільянерам Рэспублікі Казахстан.

Афіцыйна Астана была абвешчана сталіцай Казахстана 10 снежня 1997 года. Міжнароднае прадстаўленне Астаны у якасці новай сталіцы адбылося 10 чэрвеня 1998 года.

У 1998 годзе сталіцу перанеслі ў Астану, аднак за Алма-Атой замацаваўся статус Паўднёвай сталіцы Казахстана. З тых часоў тэрмін Паўднёвая сталіца Казахстана вельмі часта ўжываецца ў прэсе і пазначае менавіта Алма-Ату[2].

Прыкладна з мая 1999 года[3] горад Атырау ў прэсе сталі зваць Нафтавай сталіцай Казахстана[4]. Да гэтага часу ганаровы тытул нафтавай сталіцы Казахстана насіў горад Актау[3].

Зноскі

  1. АП РФ Распоряжение 17-08-1995 г. № 1495 «О написании названий государств бывших республик СССР и их столиц»
  2. Южная столица Казахстана — Алматы Архівавана 27 красавіка 2010.
  3. 1 2 Нефть России : У Казахстана появится новая «нефтяная столица» : номер № 5, МАЙ 1999
  4. Атырау — нефтяная столица Казахстана Архівавана 29 чэрвеня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гісторыя Казахстана
Катэгорыя·Населеныя пункты Казахстана