Тытул «кароль Італіі» (лац.: rex Italiae, італ.: re d’Italia) насілі кіраўнікі некалькіх гістарычных каралеўстваў:
раннесярэднявечнага Каралеўства Італія, аднаго з варварскіх каралеўстваў у V- (/X “X”) стагоддзях. Першым кіраўніком, які прэтэндаваў на тытул караля Італіі, быў Адаакр, затым остгоцкія і лангабардскія каралі, у IX- (/X “X”) стагоддзях галіна Каралінгаў і шэраг іншых прэтэндэнтаў. Ніводны з германскіх каралёў Італіі ў гэты перыяд не кантраляваў увесь Апенінскі паўвостраў. У 962—1806 тытул караля Італіі быў злучаны з тытулам імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі.
Каралеўства Італія, створанага ў 1805 Напалеонам I у паўночнай частцы паўвострава (сталіца — Мілан, правапераемнік Цызальпінскай (1797—1802) і Італьянскай (1802—1805) рэспублік). Адзіным манархам гэтай дзяржавы (да 1814) быў сам Напалеон, віцэ-каралём — яго пасерб Яўгеній Багарнэ;
Каралеўста Італія, створанага ў 1861 пасля аб’яднання Італіі. У ім валадарылі манархі Савойскай дынастыі, якая раней кіравала ў Сардзінскім каралеўстве з цэнтрам у Турыне; у 1870 сталіца адзінай Італіі была перанесена ў Рым. Каралеўства праіснавала да адмены манархіі ў чэрвені 1946.
У 774 годзе Лангабардскае каралеўства было заваявана каралём франкаў Карлам Вялікім, які каранаваўся ў Павіі як кароль лангабардаў.
У 781 годзе Карл Вялікі вылучыў свайму сыну Піпіну Італію як каралеўства, васальнае да франкскага каралеўства (з 800 імперыі).
Пасля звяржэння Карла Талстога ў 887 годзе каралеўства стала фактычна незалежным, каралі сталі выбарнымі.
Ў 951 годзе Атон I Вялікі ўварваўся ў Італію і быў каранаваны як «кароль Лангабардаў». У 952 годзе Берэнгар і Адальберт прызналі сябе васаламі Атона, аднак у 961 годзе былі зрынуты Атонам.