wd wp Пошук:

Адальберт II Іўрэйскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Адальберт. Адальберт II Іўрэйскі (італ.: Adalberto II d’Ivrea; 932/936[3]30 красавіка 972, Ацён) — кароль Італіі ў 950964 гадах, маркграф Іўрэі (965—970), старэйшы сын Берэнгара II Іўрэйскага ад шлюбу з Вілай Тасканскай і яго суправіцель.

Біяграфія

Кіраванне

Пасля смерці ў 950 годзе караля Лотара Адальберт разам з бацькам былі каранаваны як каралі Італіі.

Пасля захопу Берэнгара II імператарам Атонам I у 964 годзе яго сыны — Адальберт, Конрад і Гвіда — не склалі зброю. У студзені 965 года яны паднялі паўстанне. Імператар адправіў супраць мяцежнікаў герцага Бурхарда Швабскага. 25 чэрвеня адбылася бітва на рацэ По, якая скончылася разгромам сыноў Берэнгара. Гвіда загінуў, Адальберт і Конрад беглі.

Спрабуючы вярнуць бацькаўскую спадчыну, Адальберт працягваў плесці інтрыгі. У 968 годзе ён звярнуўся па дапамогу да Візантыі. Імператар Нікіфар паслаў васьмітысячную армію, камандаванне якой Адальберт даручыў свайму брату Конраду. Аднак Конрад перайшоў на бок імператара Атона, за што яму было падаравана маркграфства Іўрэя. Пасля гэтага Адальберт быў вымушаны адправіцца ў Бургундыю да сваёй жонкі і цесця. Ён памёр праз тры гады ў Ацёне, пакінуўшы маленькага сына Ота Гільёма.

Сям’я

Шлюб і дзеці

Жонка: Герберга (944 — 11 снежня 986/991), магчыма, дачка Ламберта Дыжонскага, графа Шалона[4]. Дзеці:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 https://fmg.ac/Projects/MedLands/ITALY,%20Kings%20to%20962.htm#_Toc359998756
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  3. MARCHESI d’IVREA(англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Архівавана з першакрыніцы 21 сакавіка 2012. Праверана 27 жніўня 2009.
  4. У другім шлюбе з Эдам Генрыхам, герцагам Бургундыі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 930-я гады
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 972 годзе
Катэгорыя·Іўрэйская дынастыя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 932 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 936 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Баварыі
Катэгорыя·Каралі італьянскія
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сона і Луара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Маркграфы Іўрэі
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы X стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі 30 красавіка
Катэгорыя·Памерлі ў Ацёне
Катэгорыя·Іўрэйская дынастыя