.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}
Аталарых (гоцк.: Aþalareiks; лац.: Athalaricus; (516 — 2 кастрычніка 534) — кароль остготаў, кіраваў у 526-534 гадах. Сын Эйтарыха і Амаласунты. Успадкаваў пасад у 10-гадовым узросце пасля смерці Тэадарыха Вялікага. Рэгенцтва пры непаўналетнім дзіцяці павінна была ажыццяўляць Амаласунта.
Але гоцкая знаць неахвотна трывала ўладу жанчыны, і гэта незадавальненне ўзмацнілася яшчэ больш, калі Амаласунта ўступіла ў зносіны з імператарам Юстыніянам I. Готы настаялі на тым, каб Аталарых, якому Амаласунта жадала даць класічнае выхаванне, быў акружаны маладымі готамі; апошнія сталі падахвочваць яго да п’янства, да зносін з жанчынамі, канчаткова псавалі яго характар і, карыстаючыся яго неразумнасцю, выклікалі непаслушэнства маці, таму ён наогул не лічыў патрэбным лічыцца з ёй. Аталарых, аддаўшыся бязмежнаму п’янству, запаў у хваробу і ў поўны маразм, ад чаго і памёр 2 кастрычніка 534 г.
Дынастыя каралёў остготаў | ||
Папярэднік: Тэадорых Вялікі |
кароль остготаў 526 — 534 |
Пераемнік: Амаласунта |