wd wp Пошук:

Каралінгі

Гісторыя Францыі

Дагістарычная Францыя

Антычнасць
Рымская Галія (220 да н.э.—481)

Сярэдневяковая Францыя
Дынастыі:
Меравінгі (481—751)
Каралінгі (751—987)
Капетынгі (987—1328)
Валуа (1328—1589)
Бурбоны (1589—1792, 1814—1848)

Дарэвалюцыйная Францыя
Саслоўная манархія ў Францыі (1302—1614)
Французскі абсалютызм (1643—1789)

Сучасная Францыя
Французская рэвалюцыя (1789—1799)
Першая рэспубліка (1792—1804)
Першая імперыя (1804—1814)
Рэстаўрацыя Бурбонаў (1814—1830)
Ліпеньская манархія (1830—1848)
Другая рэспубліка (1848—1852)
Другая імперыя (1852—1870)
Трэцяя рэспубліка (1870—1940)
Парыжская камуна (1871)
Рэжым Вішы (1940—1944)
Часовы ўрад (1944—1946)
Чацвёртая рэспубліка (1946—1958)
Пятая рэспубліка (з 1958)

Каралі́нгі (лац.: Carolingi, фр.: Carolingiens, ням.: Karolinger, італ.: Carolingi) — каралеўская і імператарская дынастыя ў дзяржаве франкаў, а пасля яе распаду — у Заходне-Франкскім каралеўстве, ва Усходне-Франкскім каралеўстве, у Італіі і ў некаторых дробных дзяржавах.

Назва паходзіць ад лацінізаванага імя Карла Вялікага — лац. Carolus Magnus. Заснавальнікам жа роду лічыцца Арнульф, біскуп Меца.

Каралінгі прыйшлі да ўлады ў 751 годзе, калі бацька Карла Вялікага, Піпін Кароткі (Pépin le Bref), зрынуў апошняга караля з роду Меравінгаў, Хільдэрыка III. Піпін каранаваўся франкскім кіраўніком у 754 годзе ў базіліцы Сен-Дэні недалёка ад Парыжа. Але ў 787 годзе яго спадчыннік Карл Вялікі ўпадабаў горад Ахен (сёння тэрыторыя Германіі).

Пасля распаду Франкскай імперыі Каралінгі кіравалі: у Італіі — да 905 года, ва Усходне-Франкскім каралеўстве (Германіі) — да 911 года (з 919 года зацвердзілася Саксонская дынастыя), у Заходне-Франкскай каралеўстве (Францыі) — з перапынкамі да 987 года (змененыя Капецінгамі).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Каралінгі