wd wp Пошук:

Велізарый

Велізарый, Велісарый грэч.: Βελισάριος (каля 505, Фракія13 сакавіка 565), вядомы візантыйскі палкаводзец армянскага паходжання, паплечнік імператара Юстыніяна I.

Біяграфія

Вызначыўся падчас вайны з Персіяй (527—532), у 25 гадоў заняў высокую ваенную пасаду магістра. У 529 атрымаў пасаду стратылата Усходу. У 530 разбіў персідскае войска пры Дары, але пацярпеў паразу пры Калініке. У 532 задушыў паўстанне «Ніка» у Канстанцінопалі. У 533 прызначаны галоўнакамандуючым у вайне з вандаламі ў Паўночнай Афрыцы, і да 534 разграміў дзяржаву вандалаў. У 535 адваяваў для Візантыі Сіцылію, затым авалодаў Неапалем і Рымам (536). Па багацці Велізарый мог раўнацца з імператарскім дваром. Падчас вайны з готамі рымляне казалі, што Велізарый уласнай моцай можа перамагчы Тэадорыха: толькі на прыбыткі ад сваіх маёнткаў Велізарый выстаўляў да 7 тыс. вершнікаў дружыны. У 562 Велізарый быў несправядліва абвінавачаны ў змове супраць імператара і падвергнуўся няміласці. Асноўным прынцыпам тактыкі Велізарыя было «…пазбегнуць рукапашнага бою і ўзяць праціўніка зморам» з дапамогай манеўравання, галоўным чын конніцай. Конныя лучнікі складалі аснову яго дружыны. Падрабязныя звесткі пра Велізарыя змяшчаюць працы прыдворнага гісторыка Пракопія Кесарыйскага, які быў яго дарадцам і ўдзельнічаў у яго паходах. Мазаічны малюнак Велізарыя, які стаіць побач з Юстыніянам, захаваўся да нашых дзён у храме св. Віталіса ў Равене (Італія).

Зноскі

  1. 1 2 J. B. B. Belisarius // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 3. — P. 682.
  2. Антонина // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 853.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 565 годзе
Катэгорыя·Памерлі 13 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Візантыйскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі ў Канстанцінопалі (Візантыйская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рымскія консулы VI стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 505 годзе
Катэгорыя·Военачальнікі Візантыі