Карл Вялікі ўпершыню склікаў парламент на саксонскай зямлі ў Падэрборне. Саксонія была ўключана ў склад Франкскага каралеўства і была падзелена на місіянерскія акругі. Частка саксаў была ахрышчана, але правадыр саксаў Відукінд бег са сваімі прыхільнікамі да дацкага караля.