Смарганец шарсцісты[3] (Holcus lanatus) — від кветкавых раслін роду Смарганец (Holcus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae). Тыпавы від роду.
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 80[3] см. Утварае дзярніну. Сцяблы прамастойныя, у вузлах і пад імі, а таксама лісце, апушаныя. Лісце простае, суцэльнае, лінейна-ланцэтнае, сядзячае, з завостранай верхавінкай і гладкім краем. Суквецце — мяцёлка даўжынёй каля 10 см. Асцюкі кароткія, кручкападобна сагнутыя. Плод — зярняўка.
Расліна распаўсюджана ў Еўропе, умераных абласцях Азіі і Паўночнай Афрыкі, на Канарскіх астравах і востраве Мадэйра[4]. Натуралізавалася ў розных рэгіёнах свету[4]. Святлолюбівая расліна, мезафіт і мезатроф[5]. Расце на лугах, узлесках і палянах, аблогах, пустках, пашах і агародах, каля дарог.
Кармавая і газонная расліна. Вырошчваецца ў Чылі, Бутане, Аўстрыі, Аўстраліі, Бразіліі, Чылі[4].