wd wp Пошук:

Смалёўка ляскаўка

Смалёўка ляскаўка[3] (Siléne vulgáris) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Назва

Першапачаткова расліна была апісана Конрадам Мёнхам, у працы Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis: a staminum situ describendi (1794) пад назвай Behen vulgaris. Назва, якую цяпер прызнаюць сапраўднай, была апублікавана ў 1869 годзе ў дзевятым выданні працы Flora von Nord- und Mittel-Deutschland(ісп.) бел.. Вядома вялікая колькасць сінонімаў, некаторыя з іх:

Беларускія назвы: ляскаўка, ласкавіца, ласкаўка, лускавіца, лускаўка[5], калетнік, ландыш белы, луснец[6], звончык[7][8], заячча капуста, заеччы мак, скрыпушка[9].

Распаўсюджанне

Расліна распаўсюджана ў Еўропе, Малой і Сярэдняй Азіі, на Каўказе, у Гімалаях, Манголіі, Японіі, Паўночнай Амерыцы і Паўночнай Афрыцы. Шырока распаўсюджаная на ўсёй тэрыторыі Расіі, акрамя арктычных і паўднёвых пустынных раёнаў.

Расце па лугах, узлесках, палянах, у светлых лясах, на высечках, пустках, абочынах дарог, па канавах; часцей сустракаецца на прырэчных лугах, пераважна ў паўднёвых абласцях засмечвае пасевы хлебных злакаў.

Біялагічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40-100 см, голая, з прамым сцяблом. Лісце ланцэтнае або яйкападобна-ланцэтнае, даўжынёй да 10 см і шырынёй да 30 мм; шызае; ніжнія звужаныя ў кароткі хвосцік.

Кветкі на кароткіх кветаножках. Чашачка ўздутая, голая, даўжынёй 13-18 мм і шырынёй 7-10 мм, з 20 жылкамі. Пялёсткі ў 1,5—2 разы даўжэй чашалісцікаў, белыя, з рассечаным адгінам. Плод — шарападобная каробачка. Цвіце ў чэрвені—верасні, плоданасіць з ліпеня. Карані кароткія, не галінастыя. Лёгка вырываюцца з зямлі.

Выкарыстанне

Парасткі смалёўкі выкарыстоўваюцца ў міжземнаморскай кухні: на паўночна-усходзе Італіі — у рызота, у Ла-Манчы(руск.) бел. — для запраўкі т. зв. «удовага гаспача(руск.) бел.» (gazpacho viudo).

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 122. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Silene cucubalus Wibel
  4. Silene vulgaris: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013).(англ.)  (Праверана 29 сакавіка 2015)
  5. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  9. Шатэрнік М. В. Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны. Мінск, 1929

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гародніна
Катэгорыя·Смалёўка
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Флора Афрыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пустазелле
Катэгорыя·Флора Еўразіі