wd wp Пошук:

Конрад Мёнх

Конрад Мёнх (Conrad Moench, 15 жніўня 1744, Касель — 6 студзеня 1805, Марбург) — нямецкі фармацэўт, хімік, прафесар батанікі Марбургскага ўніверсітэта.

Кароткая біяграфія

Аўтар шэрагу прац па батаніцы, з 1781 года прафесар батанікі ў Каселі, з 1786 года і да канца жыцця — прафесар батанікі ў Марбургскім універсітэце, у якім у 1792 годзе арганізаваў навучальна-даследчую лабараторыю па вывучэнні хіміі і фармацэўтыкі; заснавальнік батанічнага саду ў Марбургу.

Быўшы апанентам Карла Лінея і паслядоўнікам Фрыдрыха Медыкуса[2], Мёнх спрабаваў распрацаваць сваю сістэму класіфікацыі раслін, якая дзяліла ўвесь раслінны свет на восем класаў. Першыя сем класаў, якія ўключалі кветкавыя расліны, падзяляліся на дзевяць парадкаў кожны; восьмы клас складалі бяскветкавыя: папараць, мохі, пячоначнікі і губкі. Сваёй класіфікацыяй Мёнх спрабаваў палепшыць сістэму Лінея, аднак, сістэма Лінея атрымала шырокае распаўсюджванне, распрацоўкі ж Мёнха былі забыты.

Найбольш вядомая яго праца — «Methodus plantas horti botanici et agri Marburgensis»; у ёй утрымліваецца апісанне флоры наваколляў Марбурга паводле распрацаванай аўтарам класіфікацыі раслін. У сваіх працах Мёнх апісаў каля 200 родаў раслін і мноства відаў.

Названы ў гонар Мёнха

Імем Конрада Мёнха былі названы некалькі родаў раслін[3], напрыклад, Moenchia Roth (1788) і Moenchia Medik. (1790), але ў сучаснай наменклатуры замацавалася толькі назва Moenchia Ehrh. (1788)[4] сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Працы

Зноскі

  1. 1 2 Conrad Moench // Marburger Professorenkatalog — 2016. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Umberto Quattrocchi. CRC World Dictionary of Plant Names: Common Names, Scientific Names, Eponyms, Synonyms, and Etymology. — CRC Press, 1999. — Т. vol. III. — P. 1706. — ISBN 0-8493-2673-7.
  3. гл. IPNI
  4. Moenchia: інфармацыя на сайце GRIN

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выкладчыкі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1744 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Марбургу
Катэгорыя·Памерлі ў 1805 годзе
Катэгорыя·Батанікі Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Марбургскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Каселі