wd wp Пошук:

Сляпянская водная сістэма

Сляпянская водная сістэма (Сляпянскае воднае паўкальцо) — водна-паркавая сістэма ў складзе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы, адзін з вядучых пасля водна-зялёнага дыяметра Мінска элементаў архітэктурна-планіровачнай структуры і ландшафту горада Мінска[1].

Праект Сляпянскай воднай сістэмы лічыцца адным з лепшых у сусветнай практыцы ландшафтнага пераўтварэння[2].

Гісторыя

Будаўніцтва сістэмы пачалося ў 1976 г., галоўнае збудаванне — Цнянскае вадасховішча пачалі запаўняць у 1982 г. Скончана будаўніцтва ў 1985 г.

Геаграфія і сучасны стан

Пачатак сістэмы — вадасховішча Дразды. Па напорных трубаправодах вада ідзе ў Цнянскае вадасховішча, з яго па добраўпарадкаваным рэчышчы Сляпянкі (уздоўж вуліцы Сядых, жылых раёнаў Зялёны Луг і Усход) — у вадасховішча ЦЭЦ-3, адтуль вяртаецца ў Свіслач.

Працягласць канала ў межах горада Мінска — 22 км, перапад вышынь на ўсім працягу воднай сістэмы складае 31 м. Аб’ём вады — 3,1 млн м³. Агульная плошча водна-зялёнай сістэмы — 122,4 га. Колькасць каскадаў — 13, колькасць дэкаратыўных вадаёмаў — 14, агульнай плошчай больш 50 га[1][3]. Каскады зроблены з выкарыстаннем розных эфектаў падаючай вады: шматступенныя перапады, суцэльныя ці падзеленыя люстэркавыя злівы вады і інш. Маюцца пляцоўкі для краявіднага агляду, пешаходныя дарожкі, у тым ліку пад каскадамі падаючай вады[4].

У 2002—2006 гг., у сувязі з будаўніцтвам і ўводам у эксплуатацыю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, адбылося годнае і выразнае акультурванне прылеглай да бібліятэкі тэрыторыі, якая з’яўляецца часткай Сляпянска воднага паўкола (Сляпянскай воднай сістэмы). Аднак восенню 2014 г. пачалося будаўніцтва двухузроўневай траспартнай развязкі на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Філімонава (каля будынка Нацыянальнай бібліятэкі), для чаго была значна звужана тэрыторыя нядаўна добраўпарадкаванай прылеглай паркавай зоны Сляпянскай воднай сістэмы з абодвух бакоў праспекта, а таксама знесены былы ўваход у парк[5]. Двухузроўневая развязка таксама «разрэзала» краявід і панараму праспекта Незалежнасці.

Узнагароды праекта

У 1989 г. група архітэктараў і інжынераў ДП «Мінскпраект» — аўтарскі калектыў праекта водна-зялёнага дыяметра Мінска (архітэктары Мікалай Жлоба, Барыс Юрцін, Васіліса Шыльнікоўская, Людміла Жлоба, Людміла Белякова, Дзмітрый Герашчанка, інжынер Аляксандр Самончык) — атрымала Дзяржаўную прэмію СССР у галіне архітэктуры за архітэктурна-ландшафтны комплекс Сляпянскай воднай сістэмы (Сляпянскага воднага паўкола)[6][7]. Гэты аб’ект гарадской ландшафтнай архітэктуры Мінска таксама быў удастоены вялікага артыкула ў самай аўтарытэтнай «Сусветнай энцыклапедыі архітэктуры»[8]. У энцыклапедыю былі ўключаны чатыры артыкулы аб архітэктурных аб’ектах Беларусі, і менавіта артыкул аб Сляпянскай воднай сістэме з’яўляецца першым па значнасці[9].

Генеральны план Мінска — карта плана функцыянальнага занавання горада

Галерэя

Зноскі

  1. 1 2 Сычева А.В. Ландшафтная архитектура: учеб. пособие / Сычева А.В. -. -Минск.: ООО «Парадокс», 2002 .- 88 с.
  2. «Не нужно делать из Минска Нью-Йорк. У белорусской столицы есть своя изюминка — обилие зеленых зон и водно-рекреационных ресурсов. Очень важно не потерять этого»; Волчек, Ю. На какой город Минск будет похож в 2043 году? Архівавана 21 верасня 2015.
  3. Градостроительство Белоруссии… С. 102.
  4. Градостроительство Белоруссии… С. 103.
  5. Минск: начинается возведение двухуровневой развязки Независимости—Филимонова // onliner.by; Каким станет перекресток Независимости-Филимонова после появления развязки // blizko.by
  6. Достижения и награды предприятия:
  7. Водно-зеленая артерия Минска в опасности Архівавана 4 сакавіка 2016.
  8. Водно-зеленая артерия Минска в опасности Архівавана 4 сакавіка 2016.
  9. «Золото» Минска — в Слепянке

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Сляпянская водная сістэма
З’явіліся ў 1985 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
1985 год у Мінску
Вікіпедыя:Славутасці без геаграфічных каардынат
Вікіпедыя:Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Вілейска-Мінская водная сістэма