wd wp Пошук:

Цнянскае вадасховішча

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цнянка.

Цнянскае вадасховішча — наліўное вадасховішча на поўначы Мінска, каля былой вёскі Цна-Ёдкава, галаўное збудаванне Сляпянскай воднай сістэмы, якая ўваходзіць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

Пабудавана ў 1982 г. Вада паступае з вадасховішча Дразды. Катлавіна — натуральная ўпадзіна. Плошча — 0,87 кв. км, даўжыня — 1,5 км, найбольшая шырыня — 1,4 км, найбольшая глыбіня — 7,5 м, сярэдняя — 2,4 м. Існуе адгалінаванне (канал) у бок жылога раёна па вул. Мірашнічэнкі.

Першапачаткова прызначалася для гаспадарча-пітнога і тэхнічнага водазабеспячэння горада. У апошні час вакол вадасховішча створана зона адпачынку.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы без спасылак на крыніцы
Сляпянская водная сістэма
1982 год у Мінску
Азёры паводле алфавіта
Вадасховішчы Мінска
З’явіліся ў 1982 годзе