wd wp Пошук:

Георгій Аляксандравіч Патаеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Патаеў. Георгій Аляксандравіч Патаеў (нар. 27 верасня 1944, Мінск) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1974), доктар архітэктуры (1999), прафесар (2005).

Біяграфія

Скончыў у 1967 годзе БПІ (выкладчыкі В. М. Волчак, Н. М. Макляцова, В. І. Анікін і інш.[1]). Выкладчык БПІ з 1970 года, асістэнт, старэйшы выкладчык кафедры «Горадабудаўніцтва». 3 1977 года ў БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1980 намеснік дырэктара па навукова-даследчай рабоце.

З 1995 года загадчык кафедры «Горадабудаўніцтва» Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі[2].

Член Саюза архітэктараў з 1972, білет № 328[1]. Член КПСС з 1980 года. Пражывае ў г. Мінск.

Навуковая дзейнасць

Працуе ў галіне горадабудаўніцтва і ландшафтнай архітэктуры[3]. Асноўныя прафесійныя інтарэсы: тэорыя і метадалогія горадабудаўніцтва і тэрытарыяльнай планіроўкі; прасторавая арганізацыя курортна-рэкрэацыйных, турысцкіх, якія ахоўваюцца прыродных тэрыторый; навукова-метадычныя асновы падрыхтоўкі горадабудаўнікоў у вышэйшай школе[3].

Удзельнічаў у распрацоўцы заканадаўчых, нарматыўных і праграмных дакументаў (у складзе аўтарскіх калектываў): Закон Рэспублікі Беларусь аб асновах архітэктурнай і горадабудаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь (1994), СНБ 3.1.04-02 «Горадабудаўніцтва. Планіроўка і забудова населеных пунктаў» (2003), РБН 35-78 «Інструкцыя па аднаўленні старадаўніх паркаў-помнікаў садова-паркавага мастацтва ў Беларускай ССР» (1979), РБН 35-87 «Аднаўленне паркаў-помнікаў садова-паркавага мастацтва ў Беларускай ССР» (1987), «Горадабудаўнічая хартыя Садружнасці Незалежных Дзяржаў» (1999), «Горадабудаўнічая дактрына Рэспублікі Беларусь» (2003) і інш[1].

Аўтар і сааўтар больш за 230 апублікаваных навуковых прац у вобласці горадабудаўніцтва, рэкрэацыйнай і ландшафтнай архітэктуры, у тым ліку 29 кніг[4]. Асноўныя праектныя работы (у складзе аўтарскіх калектываў): «Схема развіцця і размяшчэння курортаў, месцаў адпачынку і турызму, прыродных паркаў і запаведнікаў у СССР» і «Генеральная схема развіцця і размяшчэння курортаў і зон адпачынку Беларускай ССР» (1981), «Схема размяшчэння і развіцця гарадскіх і сельскіх паселішчаў Беларускай ССР да 2000 года» (1982), «Генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі Беларускай ССР» (1988), «Генеральны план рэспубліканскай курортна-рэкрэацыйнай зоны „Нарач“» (1990; усе ў сааўтарстве), «Схема размяшчэння першачарговых аб’ектаў аздараўлення і адпачынку насельніцтва Рэспублікі Беларусь, якое пражывае на тэрыторыі, што падверглася забруджванню радыёнуклідамі» (1991), праекты планіроўкі зон адпачынку, генеральныя планы і праекты планіроўкі прыгарадных зон гарадоў Беларусі (больш за 30 праектаў, выкананых у 1973-1995), «Карэктура генеральнага плана Мінска», раздзел «Развіццё турызму»[1].

Адзін з аўтараў кніг «Горадабудаўнічае асваенне пойменных тэрыторый Беларускай ССР» (1986), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988) і інш[5], «Рэкрэацыйныя ландшафты: ахова і фарміраванне» (1996), «Беларусь: асяроддзе для чалавека» (1996), «Горадабудаўнічыя асновы развіцця курортных раёнаў СССР» (1990), «Горадабудаўнічае асваенне поймавых тэрыторый Беларускай ССР» (1986), «Zentresystem als Trager der Raumentwicklung in Mittel- und Osteuropa» (1994), «Горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка: паняційна-тэрміналагічны слоўнік» (1996), «Асновы горадабудаўніцтва і тэрытарыяльнай планіроўкі» (2003), «Праектаванне і стварэнне малых ландшафтна-архітэктурных формаў (комплексаў)» (2006), «Малыя гарады Беларусі» (2006), «Турысцкая энцыклапедыя Беларусі» (2007), «Мастацтва архітэктурна-ландшафтнага дызайну» (2008), «Турысцкія рэгіёны Беларусі» (2008), «Курорты і здраўніцы Беларусі» (2008), «Горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка» (2008) і інш[1].

Узнагароды

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах, лаўрэат прэмія Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля ў вобласці тэрытарыяльнага развіцця, горадабудаўніцтва і архітэктуры (1998), ганаровы прафесар Паўночна-заходняга архітэктурна-будаўнічага інстытута Кітайскай Народнай Рэспублікі (1999), член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2010)[3].

Узнагароджаны сярэбраным медалём ВДНГ СССР (1978), Ганаровай граматай Камітэта па навуцы і тэхналогіям пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь (2002), Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2005), трыма дыпламамі Сусветнага трыенале архітэктуры ў Сафіі, Балгарыя (2000) за кнігі «Горадабудаўніцтва Беларусі», «Беларусь: асяроддзе для чалавека», «Горадабудаўніцтва і тэрытарыяльная планіроўка: паняційна-тэрміналагічны слоўнік» (у суаўтарстве), чатырма дыпламамі Нацыянальных фестываляў архітэктуры Беларусі (за цыкл прац па рэкрэацыйнай архітэктуры - 2000, 2005, 2009), дыпломам Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2009)[3], медалём Францыска Скарыны (2017)[4].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Потаев Георгий Александрович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. ИСТОРИЯ КАФЕДРЫ Архівавана 11 кастрычніка 2018.
  3. 1 2 3 4 Потаев Георгий Александрович
  4. 1 2 МЕДАЛЬЮ ФРАНЦИСКА СКОРИНЫ НАГРАЖДЕН АРХИТЕКТОР, УЧЕНЫЙ, ЗАВ. КАФЕДРОЙ «ГРАДОСТРОИТЕЛЬСТВО» БНТУ ГЕОРГИЙ ПОТАЕВ
  5. Патаеў Георгій Аляксандравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 верасня
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1944 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь імя У. А. Караля
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы