wd wp Пошук:

Ала Васілеўна Сычова

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сычова. Ала Васілеўна Сычова (Канянкова[1]; нар. 28 кастрычніка 1928, Ленінград — 3 снежня 2003) — беларускі архітэктар, педагог. Доктар архітэктуры (1983), прафесар (1985). Член Саюза архітэктараў Беларусі (1959). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры (1997).

Біяграфія

Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у Свярдлоўску ў 1956 годзе. У 1958—1961 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1960 года — аспірант, асістэнт, дацэнт кафедры архітэктуры, з 1984 года — загадчык кафедры горадабудаўніцтва Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1985 года прафесар кафедры «Горадабудаўніцтва»[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывала ў Мінску[2].

Творчасць

Працавала ў галіне горадабудаўніцтва, ландшафтнай архітэктуры. Найбольш значныя работы: схема планіроўкі зон адпачынку возера Нарач і вадасховішча Пціч (Мінскі раён, 1959), прыгараднай зоны Гродна (1960), праекты зоны адпачынку на р. Волма (1969)[2], парк у г. Беразіно (1979, усе ў суаўтарстве), рэканструкцыі паркаў у Лагойску (1980) і Маларыце (1986)[2].

Аўтар навуковых прац больш 180 публікацый, у тым ліку 8 кніг — 6 манаграфій і 2 навучальных дапаможнікаў у галіне ландшафтнай архітэктуры і аховы прыроды, у т.л.: «Загарадны адпачынак дзяцей» (Масква, 1971), «Ахова прыроды і архітэктура» (Мінск, 1976), «Ландшафтнае аблічча беларускага сяла» (Мінск, 1982), «Архітэктурна-ландшафтнае асяроддзе. Пытанні аховы і фарміраванні» (Мінск, 1982), «Ландшафтны дызайн» (Мінск, 1984, з Н. П. Цітовай), «Горадабудаўніцтва Беларусі» (1988, у аўтарскім калектыве)[2].

Узнагароды

Узнагароджана Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980)[2]. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2000, у аўтарскім калектыве) — за комплекс даследаванняў па тэорыі архітэктуры (фарміраванне беларускай навуковай школы), створаны ў 1995—1998 гадах.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. [http://pubsrv.uraic.ru/ECD/DX/0007617.pdf Постоногов Ю. И. 50 лет архитектурному образованию на Урале 1953—2003 г.г. — Тюмень. Издательство «Вектор Бук», 2003 г. — 204 с]
  2. 1 2 3 4 5 6 Сычева Алла Васильевна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Узнагароджаныя Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Дактары архітэктуры
Катэгорыя·Памерлі 3 снежня
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 кастрычніка
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1928 годзе
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Выпускнікі УДТУ
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы