wd wp Пошук:

Слуцкі краязнаўчы музей

Слуцкі краязнаўчы музей — музей у горадзе Слуцку, які прысвечаны гісторыі і культуры Слуцка і Слуцкага раёна.[1] Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасць якіх штогод узрастае, музей ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставак і больш за 700 экскурсій у год.[2]

Апісанне

Музей мае два філіялы: музей этнаграфіі і мастацкую галерэю. Асноўнай тэматыкай музею этнаграфіі з’яўляюцца быт і заняткі сялян Слуцкага павета ў XIX — пачатку XX стагоддзя.

У 2008 годзе музей святкаваў сваё 55-годдзе.[3]

Будынак

Асноўны артыкул: Будынак дваранскага сходу, Слуцк Слуцкі краязнаўчы музей размешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі класіцызму і меў прызначэнне панскай сядзібы.[4] Музей знаходзіцца амаль у цэнтры гораду па вуліцы Леніна, 171.[6]

Фонды і экспазіцыі

Асноўны будынак мае 6 экспазіцыйных залаў агулай плошчай 280 м².[1] Супрацоўнікамі музея былі сабраны такія калекцыі, як «Археалогія», «Баністыка», «Вексілалогія», «Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва», «Дакументы», «Жывапіс», «Графіка», «Плакаты», «Лістоўкі, буклеты», «Нумізмаціка», «Вопратка», «Кнігі, брашуры», «Скульптура», «Шкло, фарфор», «Фалерыстыка», «Філатэлія», «Філакартыя», «Этнаграфія» і інш.[7]

Сярод матэрыялаў дакументы пра беларускіх этнографаў і фалькларыстаў А. К. Сержпутоўскага, З. Я. Даленгу-Хадакоўскага, вайну 1812 года, паўстанне 1863-1864, рэвалюцыйны рух у канцы 19 — пачатку 20 стагоддзя, Кастрычніцкую рэвалюцыю, Грамадзянскую і Вялікую Айчынную войны.[1]

У 2013 годзе на сродкі, сабраныя шляхам дабрачынных ахвяраванняў, быў набыты ўласны слуцкі пояс.[8]

Зноскі

  1. 1 2 3 Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэд.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1989.
  2. Слуцкі краязнаўчы музэй адкрыты да супрацоўніцтва // Слуцкі край.
  3. Таццяна Гусева Слуцкий краеведческий музей отпраздновал 55-летний юбилей(нявызн.). Інфа-Кур’ер (16 студзеня 2008). Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  4. 1 2 Слуцкие пояса(нявызн.). Слуцкий хлебозавод. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  5. Ігар Ціткоўскі Дом, які пабудаваў B.S(нявызн.). Інфа-Кур’ер (7 верасня 2009). Праверана 12 студзеня 2017.
  6. У Зборы помнікаў памылкова называецца Ленінскай
  7. Государственное учреждение «Слуцкий краеведческий музей»(нявызн.) (недаступная спасылка). Слуцкий районный исполнительный комитет. Архівавана з першакрыніцы 27 кастрычніка 2011. Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)
  8. Слуцкий пояс!(нявызн.). Museum.by (7 снежня 2013). Праверана 12 студзеня 2017. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Культура Слуцка
Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Краязнаўчыя музеі Беларусі
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Будынкі і збудаванні Слуцка
Славутасці Слуцка
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Артыкулы са спасылкамі на Глобус Беларусі
Музеі Слуцкага раёна
Музеі паводле алфавіта
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак