wd wp Пошук:

Слуцкі Троіцкі манастыр

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Троіцкі манастыр. Слу́цкі Тро́іцкі манасты́р, ці Трайчанскі манастыр — праваслаўны мужчынскі манастыр, які існаваў у 15 ст. — 1950-х г. у горадзе Слуцку (цяпер Мінская вобласць), колішні асяродак праваслаўя на землях Вялікага Княства Літоўскага.

Размяшчаўся на левым беразе ракі Случы ў прадмесці Трайчаны, таму вядомы і пад назвай Трайчанскі. Будынкі манастыра не захаваліся.

Гісторыя

Слуцкі Троіцкі манастыр на абразе XVII ст.

Час узнікнення невядомы, упершыню ўпамінаецца ў 1455 годзе. Манастыр меў 2 царквы, жылыя будынкі і гаспадарчыя пабудовы. У гістарычнай літаратуры прынята лічыць, што галоўны храм манастыра — Троіцкая царква — пабудаваны ў 1505 годзе. Вядома, што ў 1654 годзе царква была мураваная. У 16541667 гг. і ў 18 ст. манастыр моцна пацярпеў, царква амаль цалкам знішчана. У 17851788 гг. царква адбудавана паводле праекта і пад кіраўніцтвам архітэктара Ш. В. Турава ў стылі барока.

Пры манастыры дзейнічала школа граматы і рамёстваў. У 1785—1840 на тэрыторыі комплексу размяшчалася духоўная семінарыя (з 1793 называецца Мінская духоўная семінарыя).

Напалеон Орда. Трайчаны, другая палова XIX ст.

У 1867 годзе ўзведзены мураваны манастырскі корпус з цёплай царквой св. Іаана Багаслова, у 1868 — мураваная брама, каля якой мясцілася яшчэ адна цёплая царква — Дабравешчанская.

Дакладны час закрыцця манастыра невядомы, усе будынкі разбураны.

Комплекс манастыра

Троіцкая царква — крыжова-купальны ў плане храм з дзвюма 3-яруснымі чацверыковымі вежамі-званіцамі на галоўным фасадзе, на паўночнай вежы быў гадзіннік. Тарцовыя сцены крылаў трансепта завершаны фігурнымі франтонамі. Над сяродкрыжжам узвышаўся аб’ём з вялікім купалам на чацверыку, над ім — бельведэр, увянчаны маленькім купалам на светлавым барабане.

Комплекс таксама ўключаў жылыя памяшканні: дом архімандрыта, дом для гасцей, трапезную, мураваны «скабец» са склепам, гаспадарчыя пабудовы — адрыну, стайні, бровар, калодзеж з компасам (на драўляных слупах) і інш.

Рэліквіі

У Троіцкай царкве захоўваліся цудатворны абраз Маці Божай і абраз Казанскай Маці Божай візантыйскага пісьма, Евангелле 1582, пісанае слуцкім князем Юрыем Юр’евічам Алелькавічам, старажытныя партрэты князёў Алелькавічаў, вырабы з серабра і інш.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·З’явіліся ў XV стагоддзі
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Зніклі ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Катэгорыя·Праваслаўе ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі барока
Катэгорыя·Віленская вуліца (Слуцк)
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Слуцка