wd wp Пошук:

Казанская ікона Божай Маці

Казанская ікона Божай Маці — абраз Багародзіцы, адзін з найбольш ушанаваных у Рускай праваслаўнай царкве.

Гісторыя

У 1579 годзе у Казані пасля пажару, які знішчыў спачатку царкву Мікалая Тульскага, а затым і частку горада, народу «з’явіўся» святы лік. Маленькай Матроне, дачцы купца, прыснілася Багародзіца, якая паказвала месца на пажарышчы, дзе быў пахаваны абраз. Да здзіўлення людзей ён быў знойдзены і выглядаў так, быццам яго толькі што напісалі. Ніхто не ведаў ні прызначэння абраза Казанскай Божай Маці, ні таго, адкуль ён узяўся, але неўзабаве народ пераканаўся ў яго цудоўнай сіле: мноства людзей было вылечана. На месцы з’яўлення абраза пабудавалі жаночы Багародзіцкі манастыр, у якім першай манашкай, а затым і ігуменняй стала Матрона[1][2].

Зноскі

  1. Абраз Казанскай Божай Маці
  2. Сёння ў праваслаўных вялікае свята. Гісторыю і традыцыі дня Казанскай іконы Божай Маці
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Іканаграфія Багародзіцы
Катэгорыя·Выкрадзеныя карціны
Катэгорыя·Казань