Абрус, настольнік[1], скацерка[2], настольніца, стальніца, сурвэта — тканы, вязаны або плецены ў самыя розныя віды і ўзоры выраб, якім засцілаюць стол.
Меў побытавае, святочнае, сімвалічнае значэнне, абавязкова ўваходзіў у пасаг нявесты. Найбольш, на беларускіх землях, вядомы белы колер абрусаў, але дадаваліся на абрусы і іхныя берагі ці махры і іншыя колеры. У многім стыль абруса блізкі да ручніка, суадносіцца і з народнымі строямі. Вызначаюцца турава-мазырскія, мотальскія, ляхавіцкія, капыльска-клецкія, панямонскія, паазерскія, наддзвінскія і іншыя абрусы матэрыяламі, мясцовай тэхнікай, формай і ўзорам. Некаторыя народныя матывы і вобразы выкарыстоўваюцца і сёння прамысловасцю, якая вырабляе абрусы з ільняных, баваўняных, шаўковых нітак.
Абрус выконвае некалькі функцый:
Герасіменя В. Абрус // Малая краязнаўчая энцыклапедыя / Ганцавіцкі раённы краязнаўча-інфармацыйны партал — Эл.рэсурс gants-region.info
Тэмы гэтай старонкі (1):