wd wp Пошук:

Скобраўка

Ско́браўка[1] (трансліт.: Skobraŭka, руск.: Скобровка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блонскага сельсавета. Вышыня над узроўнем мора складае 163 метраў. Праз тэрыторыю вёскі праходзіць аўтадарога Мінск — Гомель.

Геаграфія

Знаходзіцца за 6 кіламетраў на ўсход ад Мар’інай Горкі і чыгуначнай станцыі Пухавічы.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Найкаштоўнай крыніцай вывучэння мінулага Скобраўкі з’яўляюцца метрычныя кнігі Блоньскай царквы, да прыходу якой адносіцца гэтая вёска. Досыць унікальным для Беларусі фактам з’яўляецца сама захаванасць метрычных кніг ажно з 1738 года.

У 1774 годзе Скобраўка была Слабодкай (Слабодка Скобраўка) — гэта значыць яе жыхары часова атрымалі пэўныя льготы або вызваленне ад павіннасцяў ад заснавальніка паселішча (уладальніка зямлі), напэўна, яны былі вольнымі людзьмі, якія прыйшлі з іншых месцаў дзеля абяцаных ільгот.

У складзе Расійскай імперыі

У канцы 18 ст. — вёска Ігуменскага павета Мінскай губерні, у 1858 г. вёска ў Блонскай воласці.

У 1893 г. адкрыта школа царкоўнай граматы. У тым жа годзе для яе быў узведзеныдраўляны будынак.

У 1897 г. — у Пухавіцкай воласці. Дзейнічала школа царкоўнай граматы, капліца, хлебазапасны магазін.

Найноўшы час

У Першую сусветную вайну ў лютым — снежні 1918 года была пад акупацыяй войскаў кайзераўскай Германіі.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі вёска ўвайшла ў склад БССР.

У жніўні 1919 — ліпені 1920 вёска знаходзілася пад польскай уладай.

Пасля рэвалюцыі была адкрыта працоўная школа 1-ай ступені, у якой працавала 2 настаўнікі, каймалася каля 70 вучняў (1922).

У 1933 г. быў створан калгас імя М,І.Калініна, працавала кузня і стальмашня.

У Другую сусветную вайну, з канца чэрвеня 1941 да пачатку ліпеня 1944 года акупаваная войскамі нацысцкай Германіі. З 27 мая 1944 года ў Скобраўцы дзейнічала «Дзіцячае сяло Скобраўка». У яго былі прывезены з Палескай вобласці (цэнтр яе знаходзіўся ў Мазыры) дзеці ва ўзросце ад 6 да 14 гадоў. Лагер называўся «Дзіцячае сяло Скобраўка», а пазней — «Юнацкае сяло „Скобраўка“». Сёння ў цэнтры Скобраўкі ўстаноўлены памятны знак.

Насельніцтва

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Літаратура

Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Скобраўка
Населеныя пункты Пухавіцкага раёна
Населеныя пункты паводле алфавіта
Блонскі сельсавет