wd wp Пошук:

Скалодзіна

Скало́дзіна[2], Скало́дзінка[2] — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 м/км.

Асноўныя прытокі — рэкі Любіна і Крапіўная (праваруч).

Агульныя звесткі

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёна, цячэ раўнінай Мазырскае Палессе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёна.

Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае і слабазвілістае. Шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.

Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[3].

Каля ракі населеныя пункты Зялёны Мох, Крушнікі, Камень, Скалодзін, Глініца[1].

Зноскі

  1. 1 2 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5.(руск.)
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Блакiтная кнiга Беларусi: энцыкл. / Рэдкал.: Н. А. Дзiсько i iнш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Мазырскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Рэкі Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта