wd wp Пошук:

Рэчышча

Рэчышча раўніннай ракі
Рэчышча горнай ракі

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рэчышча (значэнні). Рэчышча — найбольш паніжаная частка рачной даліны, па якой адбываецца сцёк вады ў міжпаводкавыя перыяды. Шырыня рэчышча буйных рэк ад дзясяткаў і сотняў метраў да некалькіх кіламетраў. Па даўжыні рэчышча плёсы чаргуюцца з перакатамі. Для рэчышча раўнінных рэк характэрны рукавы, меандры і рэчышчавыя ўтварэнні (астравы, асяродкі, косы, мелі, пляжы і інш.). Рэчышчы горных рэк парожыстыя, часта скалістыя.

Пры разводдзях і паводках вада не ўмяшчаецца ў рэчышча і выходзіць на пойму. У гэтыя перыяды фарміруюцца прырэчышчавыя валы, адбываецца найбольшая эразійная работа рэк, што можа выклікаць істотныя змены ў мікрарэльефе і форме рэчышча. У засушлівых раёнах рэчышчы многіх рэк большую частку года застаюцца сухімі.

Беларусь

Рэчышча Дняпра

Для рэк Беларусі характэрны рэчышчы раўнінных і нізінных рэк — звілістыя, месцамі падзеленыя на рукавы, часта суправаджаюцца пратокамі, старыцамі. Шырыня рэчышча пераважна 10—20 м, у ніжніх цячэннях 30—50 м. Шырыня рэчышча буйных рэк звычайна 80—120 м, месцамі да 300—500 м. Глыбіня большасці рэчышчаў складае 0,3—1 м, на плёсах 1—4 м, месцамі да 6—8 м.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вадацёкі
Катэгорыя·Рэчышчазнаўства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гідраграфія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара