wd wp Пошук:

Расход вады

Расход вадывадацёку) — аб’ём вады, якая працякае праз папярочнае сячэнне вадацёку за адзінку часу. Вымяраецца ў расходных адзінках (м³/с). У прамысловасці расход вады (вадкасці) вымяраецца расхадамерамі.

У гідралогіі выкарыстоўваюцца паняцці максімальнага, сярэднегадовага, мінімальнага і інш. расходаў вады. Нароўні з расходам наносаў з’яўляецца адным з руслафармавальных фактараў.

Увогуле метадалогія вымярэння расходу вады ў рэках і трубаправодах заснавана на спрошчанай форме ураўненні бесперапыннасці, для несціскальных вадкасцяў:

Q

A

v ¯

{\displaystyle Q=A,{\bar {v}}}

\{\displaystyle Q=A\,\{\bar \{v\}\}\}

{\displaystyle Q}

\{\displaystyle Q\} — расход вады [м³/c]

{\displaystyle A}

\{\displaystyle A\} плошча папярочнага сячэння вадацёку (трубы ці часці рэчышчы ракі, запоўненага вадой) [м²]

{\displaystyle {\bar {v}}}

\{\displaystyle \{\bar \{v\}\}\} сярэдняя хуткасць патоку [м/с]

У гідрагеалогіі і геалогіі, замест тэрміна «расход вады» можа выкарыстоўвацца тэрмін «дэбіт» (напр. «дэбіт свідравіны»), аднак яго выкарыстанне носіць лакальны характар для гэтых спецыяльнасцяў і не распаўсюджваецца напрыклад на роднасную ім гідралогію.

У акіяналогіі расход марскіх цячэнняў вымяраецца ў Свердрупах.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Гідраўліка
Катэгорыя·Рака