Скаловія (Scalowia, Schalowenу[1]) — пруская зямля населеная племям скалваў ці скаловаў (Scalowite).
Знаходзілася на ўсходзе Прусіі, ляжала па абодвух берагах р. Нёман у ніжнім яго цячэнні, у басейне р. Нёмана і Прэгеля і па беразе Куршскага заліва. На ўсходзе да Скаловіі адносіліся таксама землі ніжняга цячэння р. Юры да вусця р. Мітавы і Нёмана. Цэнтрам Скаловіі, верагодна, была Раганіта (цяпер г. Неман[2]).
Назва, верагодна, з’яўляецца азначэннем лесу, часам яе таксама выводзяць да назвы невядомай р. Скальве-Скальва або да літ.: skalauti — блукаць[3]. Адзначаная таксама форма Scalwo[4]. Гледзячы на археалагічныя матэрыялы, скалвы былі роднасныя куршам — і першыя, і другія пасля ўвайшлі ў склад літоўскай і латышскай народнасцяў[5].