wd wp Пошук:

Куршы

Куршы (рус.: корсь) — заходнебалцкае племя што жыла на паўднёва-заходнім узбярэжжы Балтыйскага мора, пераважна захадзе сучаснай Латвіі і Літвы ў колішняй Куроніі.

У крыніцах упершыню згадваюцца ў кан. 9 ст. У 8—10 ст. у куршаў адбываўся працэс разлажэння першабытнаабшчыннага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Апроч земляробства і жывёлагадоўлі, куршы займаліся таксама рыбалоўствам, паляваннем, рамёствамі і гандлем. У 7—8 ст. вялі барацьбу з экспасіяй скандынаваў, якія захапілі частку ўзбярэжнай паласы тэрыторыі куршаў. Вызваліўшся, куршы ў сваю чаргу сталі здзяйсняць напады на Швецыю і Данію. Нягледзячы на працяглую барацьбу (12101267), куршы трапілі пад уладу Лівонскага ордэна.

Да пач. 17 ст. куршы цалкам зліліся з латгаламі і земгаламі, а таксама з літоўцамі.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (1):
Балты