«Сердце дурака» — беларускі музычны гурт з Магілёва, які грае ў стылі рок.
Ідэя гурта стала зараджацца ў 1998 годзе, калі на нефармальных магілёўскіх тусоўках «Кніжнік» і «Задуньковье» стаў з’яўляцца 14-гадовы паэт Цімафей Яравікоў, які пісаў тэксты адразу для некалькіх маладых магілёўскіх гуртоў. У адзін з іх з назовам «Перекрёсток теней» ён неўзабаве быў запрошаны на вакал. Так пачалася гісторыя групы. Гурт, які выконваў песні ў жанры «агародны (дваровы) блюз» праіснаваў некалькі гадоў, даў некалькі канцэртаў і знік у 2000 годзе.
У 2002 годзе Цімафей Яравікоў апынуўся ў эпіцэнтры стварэння новай рок-н-рольнай супольнасці з назвай «Центр живого рока». Пры актыўным садзейнічанні ЦЖР, у маі 2002 года Цімафей набраў новы склад з музыкаў магілёўскага панк-гурта «Глюкі» і тады пачаліся рэпетыцыі. За некалькі дзён да першага канцэрту новага калектыву была прыдуманая назва — «Сердце дурака» і 30 мая 2002 года ў рок-клубе «Сектор» адбыўся дэбют.
У 2002-2003 гурт «Сердце дурака» перажываў бясконцыя змены складу, таму канцэрты былі рэдкія, але ўжо ў пачатку 2004 году прадставіў новую праграму. У 2005 годзе гурт ў складзе: Яўген Звераў (ударныя), Радзівон Бондараў (гітара), Раман Жыгараў (бас-гітара), Яўген Даніленка (клавішы), Цімафей Яравікоў (спеў) быў узмоцнены Паўлам Яравіковым.
У 2009 годзе гурт прэзентаваў дэбютны альбом «Децтво»[1], а таксама стаў лаўрэатам фестываля «Mass Medium Fest-2009»[2].
У 2011 годзе «Сердце дурака» атрымалі дыплом на конкурсе лепшых тэкстаў беларускіх песень «ZorkiText» за альбом «Децтво»[3]. 31 снежня гурт прэзентаваў інтэрнэт-сінгл «Январь. Снегири». Напачатку 2012 года ў калектыве адбыліся чарговыя кадравыя змены, тады ж знялі першы кліп на песню «Январь»[4]. 7 кастрычніка 2012 года ў мінскім клубе «Граффити» адбылася прэзентацыя зборніка лепшых студыйных запісаў «X», які быў выдадзены лэйблам «Вігма»[5].
У 2013 годзе выйшаў сінгл «Могилёвская», на песню пазней быў зняты кліп[6]. У 2015 годзе гурт прэзентаваў альбом «Могила льва»[7]. У лютым 2016 года ўбачыў свет трэці кліп гурта — «Снегири»[8]. Вясной 2016 года прайшла прэзентацыя трэцяга альбома «Война и любовь»[9].
|
|