wd wp Пошук:

Сервацый Маастрыхцкі

Сервацый Маастрыхцкі (нідэрл.: Servaas van Maastricht, лац.: Servatius Сербатыяс; (традыцыйна) нарадзіўся ў Арменіі — памёр 13 мая 384, Маастрыхт, Нідэрланды) — першы біскуп Тонгерэнскі (сучасная Бельгія), хрысціянскі святы, шануецца як свяціцель, памяць у Каталіцкай царквы здзяйсняецца 13 мая. Заступнік Маастрыхта, Грымбергена і Схейндэла.

Пэўных звестак пра паходжанне Сервацыя няма. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў Арменіі і праз Іерусалім прыбыў на тэрыторыю сучасных Бельгіі і Нідэрландаў (прычынай жыціе называе цудоўнае бачанне анёла, які загадаў яму весці пропаведзь хрысціянства ў паўночных землях). Быў пасвечаны ў біскупы горада Тонгерэна на тэрыторыі сучаснай Бельгіі.

У нямецкім Трыры Сервацый пазнаёміўся з Афанасіем Александрыйскім, які знаходзіўся там у спасылцы ў 336—338 гадах. На царкоўным саборы ў Сердыцы (сучасная Сафія) у 343 годзе, Сервацый стаў абаронцам Афанасія ад арыян (пра гэта згадвае сам Афанасій у сваіх лістах[1]). Сервацый увайшоў у гісторыю царквы як адзін з абаронцаў трынітарнага дагмату ад нападак арыян (вядомы сваім асуджэннем арыянскіх біскупаў на саборы ў Кёльне ў 346 годзе).

У 350 годзе Сервацый стаў пасланцам узурпатара Магненцыя да імператара Канстанцыя II у Эдэсу. На памесным саборы ў Рыміні (359—360 гады) вёў доўгія спрэчкі з арыянамі, але быў уведзены у зман і падпісаў арыянскі сімвал веры.[2] У 381—382 гадах здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе, як апавядае паданне, яму з’явіўся апостал Пётр і загадаў у сувязі з нашэсцем гунаў перанесці біскупскую кафедру ў Маастрыхт.

Грабніца Святога Сервацыя ў Маастрыхце

Сканаў каля 384 года ў Маастрыхце, дзе яго мошчы захоўваюцца ў кафедральным саборы — базіліцы Святога Сервацыя. Частка мошчаў Святога Сервацыя знаходзіцца ў базіліцы Святога Ламберта ў Дзюсельдорфе (Германія).[3]

Гейнрых фон Фельдэке ў XII стагоддзі на аснове лацінскага жыція Сервацыя напісаў яго пераказ у вершах на народным (лімбургскім) дыялекце. Сярэднявечныя легенды прыпісвалі святому сваяцтва з Іаанам Хрысціцелем і 375 гадоў жыцця.

Зноскі

  1. Гл. Абараняльнае слова прад царом Канстанцыем і Абараняльнае слова супраць арыян
  2. Сервацый, біс. у Tongern
  3. Basilika St. Lambertus Dusseldorf-Altstadt. Kunstverlag Josef Fink, Lindenberg, 1. Auflage 2004, s. 22.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арменіі
Катэгорыя·Свяціцелі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў Бельгіі
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Святыя Галандыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў IV стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 13 мая
Катэгорыя·Пахаваныя ў Нідэрландах
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Лімбург (Нідэрланды)
Катэгорыя·Біскупы IV стагоддзя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Біскупы маастрыхцкія
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя IV стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 384 годзе
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Міфічныя доўгажыхары