wd wp Пошук:

Сімвал веры

Ікона, на якой адлюстраваны імператар Канстанцін (у цэнтры) разам з айцамі Першага Нікейскага сабора (325 год), якія трымаюць Нікейска-Канстанцінопальскі сімвал веры (381 год), са зменамі для выкарыстання ў грэчаскай літургіі.

Сімвал веры — выкладанне агульных перакананняў рэлігійнай абшчыны ў выглядзе пэўнай формулы з кароткім пералічэннем асноўных прынцыпаў.

Адным з найбольш шырокавыкарыстоўваемых сімвалаў веры ў хрысціянстве з’яўляецца Нікейскі сімвал веры, упершыню сфармуляваны ў 325 годзе на Першым Нікейскім саборы. Гэты сімвал веры быў заснаваны на хрысціянскім разуменні кананічных Евангелляў, пасланняў Новага Запавету і ў меншай ступені на Старым Запавеце. Прыняцце гэтага сімвала веры, які апісвае Тройцу, як правіла прымаецца ў якасці фундаментальнай праверкі веры для большасці хрысціянскіх канфесій. Апостальскі Сімвал веры таксама мае шырокае прызнанне. Некаторыя хрысціянскія канфесіі і групы адмаўляюць аўтарытэт гэтых веравызнанняў.

Мусульмане вызнаюць Шахаду або пасведчанне: «Я веру, што няма бога, акрамя (аднаго) Бога (Алаха), і я веру, што Мухамад — пасланец Бога».

Застаецца прадметам спрэчак ці ёсць сімвалы веры ў іўдазме. Хоць некаторыя даследчыкі кажуць, што іўдаізм не мае сімвалаў веры па сваёй прыродзе; іншыя кажуць, што прызнаецца адзіны сімвал веры — Шма Ізраэль, які пачынаецца: «Слухай, Ізраіль: Гасподзь, Бог наш, Гасподзь адзіны ёсць».

Найбольш вядомыя сімвалы веры

Пратэстанскія веравызнанні

У пратэстантскіх дэнамінацыях звычайна маюцца веравызнанні, падобныя на сімвалы веры, але, як правіла, большыя. Найбольш вядомыя веравызнанні:

Некаторыя хрысціянскія канфесіі не спавядаюць сімвалы веры, згаджаючыся аднак са зместам некаторых з іх.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Сімвалы веры ў хрысціянстве
Хрысціянства