wd wp Пошук:

Серакаротня

Серакаро́тня — возера ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Лучоса, за 34 км на ўсход ад горада Сянно, на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Багушэўск.

Плошча паверхні 1,75 км². Даўжыня 5,24 км, найбольшая шырыня 0,65 км. Даўжыня берагавой лініі 12,3 км. Найбольшая глыбіня 5,8 м, сярэдняя 3,5 м. Аб′ём вады 6,07 млн. м³. Плошча вадазбору 194 км².

Катлавіна возера лагчыннага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на захадзе да 20 м), на ўсходзе і паўднёвым усходзе вышынёй 4—5 м, пад хмызняком. Берагавая лінія ўмерана звілістая. Берагі на поўначы зліваюцца са схіламі катлавіны, на ўсходзе участкамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана гліністым ілам.

Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м, месцамі адсутнічае. Моцна зарастаюць усходняя і заходняя часткі возера. Расце ахоўны від флоры, занесены ў Чырвоную кнігу Беларусінаяда марская. Праз возера цячэ рака Серакаратнянка.

У возеры водзяцца акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, лінь і іншыя рыбы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Азёры Сенненскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці