wd wp Пошук:

Сен-Мало

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сен-Мало (значэнні). Сен-Мало (фр.: Saint-Malo, брэт.: Sant-Maloù, гало Saent-Malo, лац.: Macloviopolis, Maclovia, Aletha, Alleco, Aeronis Insula) — горад і порт у Брэтані на паўночным захадзе Францыі, знаходзіцца на беразе Ла-Манша ў вусці ракі Ранс, пры ўпадзенні яе ў заліў Сен-Мало.

Насельніцтва горада — 50675 жыхароў (1999). Папулярны турыстычны цэнтр.

Сваё найменне горад атрымаў у гонар Святога Мало. У VI стагоддзі Сен-Мало быў рэзыдэнцыяй манахаў. Сам горад паўстаў у сярэдзіне XII стагоддзя. У Сярэднявеччы горад быў крэпасцю на востраве ў вусці ракі. У 1590—1594 гадах на тэрыторыі горада існавала самастойная рэспубліка.

Пры высадцы саюзнікаў у 1944 годзе на тэрыторыю мацерыковай Еўропы, горад моцна пацярпеў. Аднак у пасляваенны час цалкам адноўлены. У 1967 годзе ў заліве Сен-Мало была пабудавана прыліўная электрастанцыя Ля-Ранс.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. 1 2 3 http://cassini.ehess.fr/cassini/fr/html/fiche.php?select_resultat=33086
  3. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  4. Populations légales 2018Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
  5. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Камуны дэпартамента Іль і Вілен
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Сен-Мало
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Брэтані