wd wp Пошук:

Рабер Сюркуф

Рабе́р Шарль Сюрку́ф (фр.: Robert Charles Surcouf; 12 снежня 1773 — 8 ліпеня 1827 гг.) — французскі карсар брэтонскага паходжання, «кароль карсараў» часоў Напалеонаўскіх войнаў, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна.

Нарадзіўся ў Сен-Мало ў сям’і гандляра. У 1789 г. у якасці матроса трапіў на судне гандляроў рабамі ў Індыйскі акіян. Згодна апавяданням самога Р. Ш. Сюркуфа, пасля караблекрушэння адыграў галоўную ролю ва ўзнаўленні судна і выратаванні часткі або самога капітана, або яго сваячкі, за што атрымаў ў наступным плаванні пасаду намесніка капітана. У 1794 г. прымаў удзел у вайне з брытанскім флотам каля Маўрыкія.

У 1795 г. быў арыштаваны французскімі каланіяльнымі ўладамі за нелегальны гандаль рабамі і кантрабанду. Замест жорсткага пакарання, атрымаў прапанову заняцца капёрскай справай. Р. Ш. Сюркуфу быў прадстаўлены невялікі карабель «Эмілія» з 30 чалавекамі каманды. Арганізацыя капёрскай справы ажыццяўлялася на прыватныя ўкладанні і патрабавала атрымання прыбытку. 29 студзеня 1796 г. каманда «Эміліі», якая не мела нават гармат, захапіла тры брытанскія караблі, у тым ліку добра ўзброены брыг «Трытон». Гэты выпадак праславіў імя Р. Ш. Сюркуфа.

У 18031807 гг. перарваў кар’еру пірата, але вярнуўся да яе па запыту Напалеона. У 1807 — 1809 гг. узначальваў пірацкія рэйды на караблі Брытанскай Ост-Індскай кампаніі, атрымаў некалькі бліскучых перамог у баях з брытанскімі ваеннымі караблямі. Пасля вяртання ў Сен-Мало быў узнагароджаны тытулам барона.

У 1812 г. узначаліў капёрскі рэйд на прыватным караблі «Рэнар», але ў першым жа баі яго карабель загінуў разам з караблём праціўніка. У 1813 г. пакінуў кар’еру марака і пірата. Да канца жыцця займаўся зямельнымі і фінансавымі спекуляцыямі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Robert Surcouf // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Robert Surcouf // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Robert Surcouf // GeneaStar
  5. Robert Surcouf // Roglo — 1997. — 8549233 экз.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі 8 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Іль і Вілен
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сен-Мало
Катэгорыя·Мараплаўцы Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1827 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1773 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі