wd wp Пошук:

Жульен Афрэ дэ Ламетры

Жульен Афрэ дэ Ламетры (фр.: Julien Offray de La Mettrie; Lamettrie; 25 снежня 1709, Сен-Мало, Брэтань — 11 лістапада 1751, Берлін) — французскі ўрач і філосаф-матэрыяліст, быў спачатку багасловам, затым вывучаў медыцыну ў Лейдэне ў Бургавэ.

Біяграфія

Нарадзіўся ў багатай сям’і гандляра тканінамі. Вывучаў багаслоўскія навукі, фізіку і медыцыну. У Лейдэне займаўся пад кіраўніцтвам урача, батаніка і хіміка Германа Бургавэ. У 1742 годзе вяртаецца ў Парыж. У 1743—1744 гадах ўдзельнічае ў Вайне за аўстрыйскую спадчыну ў войску герцага дэ Грамона. Быў палкавым урачом. Захварэўшы гарачкай, на аснове назіранняў за сваёй хваробай прыйшоў да высновы, што духоўная дзейнасць чалавека вызначаецца яго цялеснай арганізацыяй. Гэтая ідэя лягла ў аснову яго першага філасофскага сачынення «Натуральная гісторыя душы» («Histoire naturelle de l’âme», 1745, інакш «Трактат аб душы»), які выклікаў злосць у асяроддзі духавенства і быў спалены па прыгавору суда, як і яго сатырычны твор Politique du Medecin de Machiavel, скіраваны супраць злоўжыванняў, невуцтва і ганарлівасці яго калег-урачоў. Нягледзячы на ​​тое, што абодва забароненыя трактаты выйшлі з друку ананімна, Ламетры быў вымушаны эміграваць у Галандыю, пакінуўшы сям’ю ў Францыі. Тут ён таксама ананімна апублікаваў сачыненне «Чалавек-машына» («L’homme machine», 1747), якое таксама было публічна спалена (але даставіла яму шырокую вядомасць). У 1748 годзе па запрашэнні прускага караля Фрыдрыха II пераехаў у Берлін, дзе стаў членам Акадэміі навук, асабістым урачом караля і атрымаў магчымасць бесперашкодна выдаваць свае працы, сярод іншых — «Чалавек-расліна» (1748), «Чалавек больш, чым машына» (1748) і «Сістэма Эпікура» (1751). Аднак неўзабаве і ў Сан-сусі ў вучонага ўзнікае канфлікт з дваром, ён прымушаны выстаўляць сябе дзіваком і прыдворным блазнам. Памёр Ламетры, паводле падання, атруціўшыся паштэтам. Згодна з указаннямі самога Ламетры, пакінутым у яго апошніх творах, вучоны быў атручаны. Смерць Ламетры так ніколі і не была расследаваная.

Зноскі

  1. Julien Offray de La Mettrie // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Julien Offray de La Mettrie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 1 верасня 2018.
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя пісьменнікі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Памерлі ў Патсдаме
Катэгорыя·Філосафы Францыі
Катэгорыя·Медыкі XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1709 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 снежня
Катэгорыя·Памерлі ў 1751 годзе
Катэгорыя·Філосафы XVIII стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ад атручвання
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 снежня
Катэгорыя·Памерлі 11 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сен-Мало
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных