wd wp Пошук:

Сенека Старэйшы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сенека. Луцый Аней Сенека (Lucius Annaeus Seneca) па мянушцы Старэйшы (каля 54 да н.э. — каля 39 н.э.) — старажытнарымскі пісьменнік-рытар з Кордавы. У сталым узросце ён ажаніўся з землячкай Гельвіяй, ад якой у яго былі тры сыны: Галіён Новат, знакаміты філосаф Сенека-малодшы і Мела, бацька паэта Лукана. У Сярэднявеччы сачыненні Сенекі-бацькі змешваліся з сачыненнямі Сенекі-сына (філосафа).

Сенека паходзіў з багатай сем’і вершнікаў. У Рыме вывучаў красамоўства пад кіраўніцтвам Арэлія Фуска, Пасіена, Альбуцыя Сіла, Луцыя Цэсція, Папірыя Фабіяна і іншых рытараў, рыхтуючыся стаць адвакатам. Пра дзейнасць яго нам амаль нічога не вядома. Падчас міжусобных войн ён прыняў бок Пампея і недабразычліва ставіўся да Цэзара, што адбілася на яго нашчадках Сенецы і Лукане.

У красамоўстве быў прыхільнікам Цыцэрона і праціўнікам крайнасцей пасляцыцэронаўскага красамоўніцкага мастацтва. Не быўшы прафесійным рытарам, ён быў вядомы як аўтар дапаможніка па рыторыцы, які ён напісаў для сваіх сыноў. Ён быў складзены Сенекай у гады старасці і ўтрымліваў масу матэрыялаў па гісторыі рыторыкі пры Аўгусце і Тыберыі. Да нас гэта праца дайшла ў фрагментарна.

Значна больш аб’ёмнай і значнай была гістарычная праца Сенекі, напісаная ім таксама ў старасці і прысвечаная агляду рымскай гісторыі ад пачатку грамадзянскіх войн да Тыберыя. Да нашага часу яна не захавалася.

Тэксты і пераклады

Зноскі

  1. Annaeus Seneca, Lucius(1) // Oxford Classical DictionaryВыдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 1949. Праверана 21 красавіка 2021.
  2. https://archive.org/details/elderseneca0000suss/page/19/mode/2up
  3. 1 2 3 Любкер Ф. Seneca // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1232–1234.

Літаратура

Пры напісанні гэтага артыкула выкарыстоўваўся матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Ефрона (1890—1907).

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кордаве (Іспанія)
Катэгорыя·Матэрыялы ЭСБЕ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 50-я гады да н.э.
Катэгорыя·Аратары Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Гісторыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 30-я гады
Катэгорыя·Гісторыкі I стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 54 годзе да н.э.
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 39 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме