wd wp Пошук:

Тыберый

Тыбе́рый — Тыберый Клаўдзій Нерон (лац.: Tiberius Claudius Nero) (16 лістапада 42 да н.э. — 16 сакавіка 37 н.э.) — рымскі імператар з 14 па 37 год н.э. Пасля свайго айчыма Аўгуста Тыберый быў другім імператарам Рымскай Імперыі і таксама як і Аўгуст належыў да юльева-клаўдзейскай дынастыі. Час яго кіравання быў аднім з найдаўжэйшых сярод імператараў Рымскай Імперыі.

Пры Аўгусце паміж 16 і 13 гадамі да н.э. Тыберый заваяваў альпійскія тэрыторыі і Панонію, пазней правіў у Германіі. Паміж 9 і 13 гадамі н.э. Тыберый падавіў Панонска-далматынскае паўстанне.

Тыберый праявіў сябе выдатным военачальнікам у войнах з германцамі, панонцамі і дакамі. Аднак, стаўшы імператарам у 55 гадоў, залежаў ад сваёй уладалюбнай маці, Лівіі, і так было яшчэ 15 гадоў, да яе смерці. Пад уплывам Сеяна выехаў з Рыму і жыў на востраве Капры. Жывучы там, ён паблажліва паставіўся да рэжыму тэрору, арганізаванага ў Рыме Сеянам, ахвярамі якога сталі Антонія Старэйшая і яе сыны Нерон і Друз. Таксама паблажліва Тыберый паставіўся і да тэрору, арганізаванага сенатам пасля пакарання Сеяна.[1]

Тыберый паходзіў па абедзвюм лініям з роду Клаўдзіяў. Яго бацькамі былі Тыберый Клаўдзій Нерон і Лівія Друсіла. Калі Тыберыю не было 4 гадоў, маці развялася з бацькам і выйшла за Аўгуста, які ставіўся да Тыберыя з непрыяззю. Калі Лівія дамаглася ад Аўгуста ўсынаўлення Тыберыя, Аўгуст паставіў умовай развод Тыберыя з любімай жонкай Віфсаніяй і шлюб яго з дачкой Аўгуста Юліяй, чыя маральнасць была няпэўнай. Апроч таго, нашчадкам Тыберыя замест уласнага сына Друза Малодшага стаўся, такім чынам, Германік, сын Юліі. Адзначаецца, што Тыберый не адчуваў у сабе паклікання да імператарскай улады і таму быў няшчасным[1].

Зноскі

  1. 1 2 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 37 годзе
Катэгорыя·Юліі-Клаўдзіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 42 годзе да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 16 сакавіка
Катэгорыя·Імператары рымскія