wd wp Пошук:

Юній Аней Галіён

Ю́ній Галіён (першапачаткова Луцый Аней Новат, каля 1, Кордава — 65) — старэйшы брат Сенекі Малодшага. Сын Луцыя Анея Сенекі Старэйшага. Сваё новае імя Галіён атрымаў пасля ўсынаўлення яго сенатарам Луцыем Юніем Галіёнам. У 51/52 годзе ён быў праконсулам правінцыі Ахая. У 56 годзе Галіён быў консулам-суфектам, а ў 65 годзе ён памёр, скончыўшы жыццё самагубствам.

Згадванне пра яго маецца ў Дзеяннях апосталаў (18: 12-17) — ён адмовіўся разглядаць абвінавачванне іўдзеяў супраць апостала Паўла ў Карынфе.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Палітыкі Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй дат у картцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кордаве (Іспанія)
Катэгорыя·Дзеянні святых апосталаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 65 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі ў Рыме