wd wp Пошук:

Святаяннік горны

Святаяннік горны[3] (Hypéricum montanum) — шматгадовая травяністая расліна роду святаяннік сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae).

Апісанне

Святаяннік горны.

Голыя, прамыя сцеблы дасягаюць 20-60 см у вышыню. Лісце адносна буйное, да 6 см у даўжыню, авальнай формы з завастрэннем на верхавіне. Жоўтыя кветкі сабраны ў галоўчатае суквецце. Чашачка пяцілістковая, чашалісцікі зубчата-залозістыя, каробачка шматнасенная, насенне дробнае.

Размнажэнне насеннае. Апыленне адбываецца з дапамогай насякомых. Пара цвіцення — чэрвень-жнівень.

Распаўсюджанне

Расліна шырока прадстаўлена ў шыракалістых лясах, аблесеных тэрыторыях, далінах буйных рэк большай частцы Еўропы, за выключэннем паўночных і паўночна-ўсходніх раёнаў.

У Расіі распаўсюджаны на Каўказе і ў Прычарнамор’і. У Беларусі занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі. У Літве ахоўваецца.

Практычнае прымяненне

Расліна змяшчае кверцэцн, кемпферол, гіперыцын, эфірны алей. Кветкі выкарыстоўваюцца ў лячэбных мэтах.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Лекавыя расліны
Катэгорыя·Святаяннікавыя
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання