Свяры́наўскае возера[2] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Расонка, за 7 км у напрамку на поўдзень ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 0,82 км, найбольшая шырыня 0,43 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Плошча вадазбору 2,75 км². Схілы катлавіны стромкія вышынёй 8—10 м, у паўночнай частцы спадзістыя. Вакол возера забалочаная пойма.
На возеры сустракаюцца віды раслін, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].