wd wp Пошук:

Сальвінія плывучая

Сальвінія плывучая, Сальвінія плаваючая[1] (Salvinia natans) — від папарацей роду Сальвінія (Salvinia) сямейства Сальвініевыя (Salviniaceae).

Паштовая марка СССР № 5848. 1987.

Апісанне

Аднагадовая водная свабоднаплаваючая разнаспоравая папараць без каранёў, з ніткападобным, пакрытым мяккімі валаскамі сцяблом даўжынёй да 10 см. Лісце сабрана па 3 у кальчакі: два лісты супраціўныя, плывучыя, светла-зялёныя, эліпсападобныя, суцэльнакрайнія, з белаватымі паветранымі пузыркамі па ўсёй паверхні; трэці — падводны, бураваты, рассечаны на ніткападобныя долі, апушаны, нагадвае карані. Каля асновы падводнага ліста ўтвараюцца шарападобныя апушаныя спаракарпіі (сорусы) з мікра- і макраспарангіямі, пакрытыя тонкай скурыстай абалонкай.

Пашырэнне

Зараснікі сальвініі плывучай, Польшча

Трапагенна-барэальны еўразійскі рэліктавы від. Пашырэнне: заходнія, цэнтральныя і ўсходнія раёны Усходняй Еўропы, Каўказ, Сярэдняя Азія, поўдзень Заходняй Сібіры, Далёкі Усход, поўнач Афрыкі, Паўночная Амерыка. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэала. Месцы росту: высокаэўтрофныя стаячыя і павольна цякучыя воды поймавых і лясных азёр, старыц, рачных заток глыбінёй 30—70 см. Расце звычайна невялікімі групамі, часам утварае значныя зараснікі.

Асаблівасці біялогіі

Размнажэнне споравае і вегетатыўнае (асобнымі галінкамі). Спараносіць у жніўні-верасні. Спелыя споры апускаюцца на дно і перазімоўваюць, вясной усплываюць і прарастаюць. Споры могуць пераносіцца вадаплаўнымі птушкамі далёка за межы паўночнага арэала, але сальвінія ўтрымліваецца там звычайна 1—2 вегетацыйныя перыяды. У паўночных раёнах нярэдка пераходзіць выключна на вегетацыйнае размнажэнне. Функцыі каранёў выконвае падводнае лісце.

Выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. Корм для вадаплаўных птушак і звяроў. Вырошчваецца аматарамі-акварыумістамі.

Сальвінія плывучая (Salvinia natans). Аверс
Балотная чарапаха (Emys orbicularis). Рэверс

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 117. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Акварыумістыка
Катэгорыя·Расліны на марках
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Сальвініевыя
Катэгорыя·Дэкаратыўныя расліны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Водныя расліны