wd wp Пошук:

Саамскія мовы

"Мы супраць вайны!" Антываенны плакат на саамскай мове

Саа́мскія мовы — група роднасных моў, на якіх размаўляюць саамы (састарэлая назва — лапары) на поўначы Скандынаўскага паўвострава, у Фінляндыі і на Кольскім паўвостраве ў Расіі.

Уваходзяць у фіна-волжскую групу фіна-вугорскай галіны ўральскай моўнай сям’і[1]. У складзе фіна-волжскай групы саамскія мовы ўтвораць адну з падгруп, у большай ступені роднасную прыбалтыйска-фінскай падгрупе (у якую ўваходзяць у тым ліку фінская, карэльская і эстонская мовы) і ў меншай ступені — марыйскай і мардоўскай падгрупам.

Агульная колькасць носьбітаў — каля 25 тысяч чалавек пры ацэнцы саамскага насельніцтва ў межах 80 тысяч.

Агульнае распаўсюджванне

Саамскія мовы распаўсюджаны ў паўночнай частцы Нарвегіі (колькасць носьбітаў каля 27 тысяч чалавек пры агульнай колькасці ад 40 да 60 тысяч чалавек), на поўначы Швецыі (каля 17 тысяч носьбітаў пры агульнай адзнацы колькасці саамскага насельніцтва да 25 тысяч) і Фінляндыі (каля 4 тысяч носьбітаў пры агульнай колькасці каля 7 тысяч чалавек), а таксама на Кольскім паўвостраве ў Расіі (787 носьбітаў паводле даных перапісу 2002 года пры агульнай колькасці саамаў у Расіі каля 2 тысяч). У іншых краінах колькасць саамаў малаважна (ва Украіне — 3 носьбіта пры агульнай колькасці саамаў 136 чалавек (2001)[2]).

Зноскі

  1. Паводле даных Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. Всеукраїнський перепис населення 2001. Руская версія. Вынікі. Нацыянальнасць і родная мова(Праверана 16 кастрычніка 2011)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Мовы Нарвегіі
Катэгорыя·Саамскія мовы
Катэгорыя·Фіна-волжскія мовы
Катэгорыя·Мовы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мовы Швецыі
Катэгорыя·Мовы Фінляндыі