wd wp Пошук:

Мардоўскія мовы

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Мардоўская мова.

Мардоўскія мовы — група роднасных моў у складзе фіна-волжскай групы фіна-ўгорскай галіны ўральскай моўнай сям’і. У сваім складзе змяшчае дзве мовы — макшанскую і эрзянскую[1]. Разам з гэтым, адной з мардоўскіх моў альбо блізкай да іх мовай магла быць вымерлая мяшчэрская мова.

Раней лічыліся адзінай мовай і пазначаліся з-за гэта тэрмінам мардоўскія мовы[2][3]. У цяперашнія часы мовы разглядаюцца як асобныя мовы, што ўтвараюць дробную моўную сям’ю. З прычыны адрозненняў у фаналогіі, лексыцы і граматыцы, эрзянская і макшанская мова не з’яўляюцца ўзаемназразумелымі, таму для міжнацыянальнай камунікацыі між носьбітамі дзвюх моў выкарыстоўваецца руская мова[4].

Разам з гэтым абедзве мовы маюць асобныя ўласныя літаратурныя стандарты. Літаратурны стандарт эрзянскай мовы быў створаны ў 1922 годзе, макшанскай — у 1923[5].

Фаналогія

Фаналагічныя адрозненні паміж абедзвюма мовамі ўключаюць у сябе[2]:

Зноскі

  1. Grenoble, Lenore. Language Policy in the Soviet Union. — Springer, 2003. — С. А80. — ISBN 978-1-4020-1298-3.
  2. 1 2 Raun, Alo. The Uralic languages: Description, history and foreign influences / Sinor, Denis. — BRILL, 1988. — С. А96. — ISBN 978-90-04-07741-6.
  3. Зрэшты, і за сённяшнім часам у простым ужытку нярэдка можна спаткаць тэрмін «мардоўская/мардвінская мова». Пры гэтым пад тэрмінам няправільна могуць разумець гіпатэтычную адзіную мову, гл. Макшанская мова#Колькасць носьбітаў.
  4. Minahan, James. One Europe, Many Nations. — Greenwood Publishing Group, 2000. — С. А489. — ISBN 978-0-313-30984-7.
  5. Wixman, Ronald. The Peoples of the USSR. — M.E. Sharpe, 1984. — С. А137. — ISBN 978-0-87332-506-6.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Мардоўскія мовы
Катэгорыя·Фіна-ўгорскія мовы
Катэгорыя·Мовы Расіі