wd wp Пошук:

Рэлігія ў Венгрыі

Размеркаванне венгерскага насельніцтва па рэлігійнай прыналежнасці. Чырвоным пазначаны раёны з перавагай рымска-каталіцкага насельніцтва, блакітным — кальвінісцкага, аранжавым — грэка-каталіцкага, зялёным — лютэранскага
Базіліка Святога Адальберта ў Эстэргаме — найбуйнейшы каталіцкі храм краіны

Рэлігія ў Венгрыі. Найбольш распаўсюджаным рэлігійным кірункам у Венгрыі з’яўляецца каталіцтва, каталікамі паводле даных агульнанацыянальнага перапісу 2001 года лічаць сябе 5 558 901 чалавек або 54,5 % агульнага насельніцтва краіны. Большасць венгерскага каталіцкага насельніцтва належыць да лацінскага абрада, да грэкакатолікаў сябе прылічылі 268 935 чалавек (2,6 % насельніцтва).

Другая па распаўсюджанасці рэлігія — пратэстанцтва (галоўным чынам, кальвінізм). Пратэстанты налічваюць 19,5 % насельніцтва краіны. Пратэстанцтва па гістарычных прычынах распаўсюджана на ўсходзе краіны (асабліва ў раёне Дэбрэцэна), дзе з’яўляецца найбольш шматлікай рэлігіяй. Больш за 90 % венгерскіх пратэстантаў — кальвіністы, ёсць таксама лютэране, баптысты і інш.

Сярод рэлігійных меншасцей — праваслаўныя (галоўным чынам, этнічныя сербы, румыны, украінцы і русіны), іўдзеі, мусульмане і інш. Колькасць паслядоўнікаў рэлігій, якія не адносяцца да каталіцтва і пратэстанцтва не перавышае ў суме 0,5 %. Колькасць атэістаў і агностыкаў, паводле даных перапісу, 1 483 369 чалавек (14,5 %). Каля 10 % грамадзян Венгрыі адмовілася адказваць на пытанне аб рэлігійнай прыналежнасці.

Гісторыя

Грамадзяне Венгрыі па рэлігійнай прыналежнасці[1]:
ДэнамінацыяНасельніцтва %
Хрысціянства7 584 11574,4
Каталіцтва5 558 90154,5
Лацінскі абрад5 289 52151,9
Грэка-каталікі268 9352,6
Пратэстанцтва1 985 57619,5
Кальвінізм1 622 79615,9
Лютэранства304 7053,0
Баптызм17 705 0,2
Іншыя40 3700,4
Праваслаўе15 2980,1
Іншыя хрысціяне24 3400,2
Іўдаізм12 8710,1
Іншыя рэлігіі13 5670,1
Усяго рэлігійных7 610 55374,6
Атэісты і агностыкі1 483 36914,5
Адмовіліся адказваць1 034 76710,1

Венгры ў перыяд свайго перасялення ў Еўропу заставаліся язычнікамі. Пасля іх пасялення ў Прыдунайскай нізіне шэраг хрысціянскіх місіянераў з Захаду прадпрымалі спробы звярнуць іх у хрысціянства, аднак да пачатку XI стагоддзя яны былі беспаспяховымі. Першым хрысціянскім каралём краіны стаў Іштван I, пазней кананізаваны, як і яго сын Імрэ. У першай палове XI стагоддзя большая частка венграў прыняла хрысціянства лацінскага абраду, значную ролю ў звароце венграў адыграў Герард Венгерскі. Язычніцкая рэакцыя пасля смерці Іштвана I была хутка падушана. Вялікую ролю ва ўмацаванні пазіцый каталіцтва ў краіне адыграў кароль Ласла I, таксама пазней кананізаваны.

Аж да Рэфармацыі пераважная большасць венграў была каталікамі. Рэфармацыя дамаглася ў Венгрыі вялікага поспеху, спачатку лютэранства, а затым кальвінізм шырока распаўсюдзіліся сярод венграў, і ў сярэдзіне XVI стагоддзя Венгрыя стала па перавазе пратэстанцкай краінай. Барацьба паміж каталікамі і пратэстантамі праходзіла на фоне турэцкага нашэсця, да пачатку XVII стагоддзя туркі захапілі амаль усю краіну, рэзідэнцыя главы каталіцкай царквы, архібіскупа Эстэргама, была перанесена ў Трнаву, а затым у Браціславу. На тэрыторыі асманскай Венгрыі была разбурана або перароблена ў мячэці пэўная колькасць каталіцкіх храмаў, частка насельніцтва перайшла ў іслам. У паўночнай частцы Венгрыі (у наш час — тэрыторыя Славакіі), якая апынулася пад кантролем Габсбургаў, разгарнулася контррэфармацыя, якая праходзіла пры лідыруючай ролі ордэна езуітаў і апынулася эфектыўнай. Езуіты заснавалі мноства навучальных устаноў, уключаючы найстарэйшы ў Венгрыі ўніверсітэт, актыўна прасоўвалі каталіцкую набожнасць у народзе. Пасля вызвалення ад турак Венгрыя зноў стала пераважна каталіцкай краінай, за выключэннем усходніх рэгіёнаў, асабліва Дэбрэцэна, дзе засталіся шматлікія пратэстанцкія абшчыны.

Каталіцтва

Асноўны артыкул: Каталіцтва ў Венгрыі Каталіцкая царква ў краіне складаецца з 4 архідыяцэзіі-мітраполіі і 9 дыяцэзій (адна з іх візантыйскага абраду). Прымас Венгрыі ўзначальвае архідыяцэзію-мітраполію Эстэргам-Будапешт. У наш час тытул прымаса Венгрыі належыць кардыналу Петэру Эрдзё. У Венгрыі арганізаваны ваенны ардынарыят, прызначаны для акармлення ваеннаслужачых-каталікоў (14 святароў). Абацтва Пананхальма мае статус незалежнага тэрытарыяльнага абацтва. Венгерская грэкакаталіцкая царква складаецца з дзвюх незалежных структур — дыяцэзіі Хайдударага, якая з’яўляецца суфраганнай да мітраполіі Эстэргам-Будапешт і самастойнага апостальскага экзархата Мішкальц. У краіне існуе таксама невялікая абшчына армян-каталікоў.

Духоўнымі цэнтрамі краіны лічацца Эстэргам, дзе знаходзіцца найбуйнейшая царква краіны — базіліка Святога Адальберта і абацтва Пананхальма.

Пратэстанцтва

Асноўны артыкул: Пратэстанцтва ў Венгрыі

Кальвінісцкі сабор у Дэбрэцэне — найбуйнейшы пратэстанцкі храм краіны

Кальвіністы

Паводле перапісу насельніцтва ў Венгрыі пражывае 1 млн. 622 тыс. кальвіністаў (2001)[2]. Большасць з іх з’яўляюцца вернікамі Венгерскай рэфармацкай царквы (венг.: Magyarországi Református Egyház). Царква налічвае больш за 1200 прыходаў, аб’яднаных у 27 дыяцэзій (hu:Egyházmegye).

Дыяцэзіі аб’яднаны ў 4 царкоўныя акругі (hu:Egyházkerület)[3]:

Праваслаўе

Асноўны артыкул: Праваслаўе ў Венгрыі Колькасць праваслаўных вернікаў у Венгрыі паводле даных на 2001 год складала каля 15 000 чалавек. Праваслаўе вызнаюць галоўным чынам прадстаўнікі нацыянальных меншасцей, галоўным чынам сербы, а таксама румыны, украінцы і інш. Тэрыторыя Венгрыі знаходзіцца пад юрысдыкцыяй Сербскай праваслаўнай царквы, якая мае Будзімскую епархію з цэнтрам у горадзе Сентэндрэ. Таксама ў Венгрыі існуюць прыходы Канстанцінопальскага патрыярхата, аб’яднаныя ў Венгерскі экзархат, Рускай праваслаўнай царквы, аб’яднаныя ў Будапешцкую і Венгерскую епархію, а таксама Венгерская епархія Румынскай праваслаўнай царквы.

Зноскі

  1. Статыстычныя даныя на 2001 год Архівавана 11 мая 2011.
  2. 18. Demographic data — Hungarian Central Statistical Office Архівавана 11 мая 2011.
  3. Egyházunk: a Magyarországi Református Egyház Архівавана 2 верасня 2009.
  4. Tiszántúli Egyházkerület Архівавана 19 чэрвеня 2010.

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Рэлігія ў Венгрыі