wd wp Пошук:

Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тышкевіч. Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч (20 кастрычніка 1929, Мінск, БССР, СССР — 17 лістапада 2019 года[3]) — беларускі матэматык, спецыяліст па тэорыі графаў. Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Біяграфія

Рэгіна Іосіфаўна Тышкевіч нарадзілася 20 кастрычніка 1929 года ў Мінску. У дзяцінстве яна пераехала да цёткі ў Вілейку, маці ж у гэты час засталася жыць і працаваць у Іжэўску, куды пасля доўгіх перыпетый яны трапілі падчас эвакуацыі. У 1947 годзе скончыла сярэднюю школу ў г. Вілейцы Маладзечанскай вобласці, БССР[4]. Пасля ўдалай здачы экзаменаў яна паступіла на фізіка-матэматычны факультэт БДУ, які скончыла ў 1952 годзе. У гэтым жа годзе Рэгіна Іосіфаўна паступіла ў аспірантуру, скончыўшы якую, яна пачала выкладаць на родным факультэце. У 1959 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. У 1984 годзе ў Інстытуце кібернетыкі імя В. М. Глушкова АН УССР (Кіеў) абараніла доктарскую дысертацыю па тэме «Алгебраічныя метады тэорыі графаў» — дадзеная доктарская дысертацыя была першай у Савецкім Саюзе па тэорыі графаў. У 1986 годзе ёй прысвоена навуковае званне прафесара.

Навукова-педагагічная дзейнасць

Рэгіна Іосіфаўна вяла актыўную навукова-даследчую дзейнасць. Яна з’яўлялася заснавальнікам і кіраўніком беларускай навуковай школы тэорыі графаў, якая атрымала сусветнае прызнанне. Увяла адзіны наватарскі курс алгебры і геаметрыі, які раней не выкладалася ні ў адным з ВНУ СССР (замест асобных курсаў алгебры і геаметрыі ёю сумесна з А. С. Фядзенкам ўпершыню ў СССР быў прачытаны адзіны курс гэтых дысцыплін). Аўтар і ініцыятар выкладання на факультэце курсу «Уводзіны ў матэматыку», які да гэтага не ўваходзіў у навучальныя планы ўніверсітэтаў СССР. Яна — адзін з аўтараў калектыўнай працы «Лекцыі па тэорыі графаў» — першага падручніка па тэорыі графаў не толькі ў СССР, але і за яго межамі. «Лекцыі па тэорыі графаў» разам са спадарожным задачнікам перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.

Падрыхтавала 17 кандыдатаў і 1 доктара фізіка-матэматычных навук, якія працуюць ва ўніверсітэтах Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Канады, В’етнама і Гвінеі. Акрамя таго, яна ўваходзіла ў савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацый Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі (АІПІ) і Інстытута матэматыкі НАН Беларусі па спецыяльнасці 01.01.09 «Дыскрэтная матэматыка і матэматычная кібернетыка», а таксама з’яўлялася членам Навуковага савета па дзяржаўнай праграме фундаментальных даследаванняў[5].

Узнагароды

Публікацыі

Аўтар звыш 100 навуковых і навукова-метадычных прац, у тым ліку 14 падручнікаў і манаграфій, тры з якіх перакладзены на англійскую мову і выдадзены за мяжой.

Некаторыя працы:

Зноскі

  1. 1 2 https://mmf.bsu.by/ru/news/mehmat-soboleznuet-rodnym-i-blizkim-tyshkevich-reginy-iosifovny/ Праверана 19 лістапада 2019.
  2. https://www.bsu.by/en/main.aspx?guid=121881 Праверана 20 лістапада 2019.
  3. Некролог
  4. БГУ. Тышкевич Регина Иосифовна(нявызн.). www.bsu.by. Праверана 24 лютага 2018.
  5. БГУ Регина Иосифовна Тышкевич(нявызн.) (17 лістапада 2005).
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1929 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 кастрычніка
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі адукацыі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Матэматыкі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары фізіка-матэматычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў 2019 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў