wd wp Пошук:

Рыгор Ціханавіч Лынькоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Лынькоў.

Рыгор Ціханавіч Лынькоў (1909, каля в. Старое Сяло, Рагачоўскі павет — 1941. Псеўданімы: Рыгор Суніца, Р. Суніца, Р. Смелы; Крыптанімы: Р. Л-ў, Р. Л-оў, Р. Л-коў, Р. Л.) — беларускі савецкі паэт, перакладчык. Брат беларускага паэта Міхася Лынькова.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і чыгуначніка, таму маленства правёў у чыгуначнай будцы на Рагачоўшчыне. У 1923 годзе цалкам асірацеў. З 1923 да 1925 года жыў у брата (М. Лынькова) у вёсцы Свержань Рагачоўскага раёна. Вучыўся ў Свержанскай сямігодцы, калі брат пераехаў у Бабруйск, скончыў 8 класаў тамтэйшай сярэдняй школы. У 1928 гадзе працаваў загадчыкам хаты-чытальні ў адной з вёсак Рагачоўскага раёна. Служыў у Чырвонай Арміі. Дэмабілізаваўшыся, з 1929 года працаваў у рэдакцыі Бабруйскай газеты «Камуніст». У 1936—1941 гадах — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва» ў Мінску. Прапаў без вестак у 1941 годзе на фронце.

Сям’я

Быў у шлюбе з яўрэйкай Геняй Рыгораўнай Лерман, якая была малодшай з сямі дочак у сям’і Рыгора і Рахілі Беркаўны Лерманаў. Адна са старэйшых сясцёр Вольга выйшла замуж за пісьменніка Васіля Вітку. Восенню 1941 года нацысты расстралялі Геню, 22-гадовую настаўніцу, разам з зусім маленькай дачушкай Аленкай каля Старых Дарог. Разам з імі загінулі братава жонка Хана Абрамаўна і іхні сын Марык[1].

Творчасць

Друкаваўся з 1926 года. Пісаў пра подзвігі герояў Грамадзянскай вайны, патрыятычныя імкненні моладзі.

Пераклаў на беларускую мову асобныя творы рускіх паэтаў: вершы і паэму «Добра!» (саўм. з В. Вітка) У. Маякоўскага, п’есу «Казка» М. Святлова і іншыя.

Зноскі

  1. Аповяд Таццяны Буднік

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Нарадзіліся ў 1909 годзе
Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Перакладчыкі паэзіі на беларускую мову
Зніклыя без вестак
Нарадзіліся ў Рагачоўскім раёне
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Памерлі ў 1941 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Перакладчыкі Беларусі
Паэты Беларусі
Асобы
Перакладчыкі з рускай мовы
Пісьменнікі паводле алфавіта
Нарадзіліся ў Рагачоўскім павеце
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара