wd wp Пошук:

Міхаіл Аркадзевіч Святлоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Святлоў.

Міхаіл Аркадзевіч Святлоў (руск.: Михаи́л Арка́дьевич Светло́в; сапраўднае прозвішча — Шэйнкман; 4 (17) чэрвеня 1903, Екацярынаслаў — 28 верасня 1964, Масква) — савецкі паэт, драматург і журналіст, ваенны карэспандэнт. Лаўрэат Ленінскай прэміі (1967, пасмяротна).

Біяграфія

Міхаіл Святлоў нарадзіўся ў Екацярынаславе (цяпер Дняпро) у сям’і рамесніка Арона Барухавіча Шэйнкмана (1872 — да 1939), ураджэнца Чаркас, і Рахілі Ільеўны Шэйнкман (народжанай Геранімус, 1873—1949). У яго была сястра Лізавета (у замужжы Ліберзон, 1898—1969). Да 1922 года сям’я жыла ў доме Баранава на Гімнастычнай вуліцы (дом № 7, пасля рэвалюцыі — вуліца Шміта, дом № 23). Публікавацца пачаў у 1917 годзе ў екацярынаслаўскай газеце «Голос солдата». Псеўданім «Святлоў» з’явіўся ў 1919 годзе.

У 1919 годзе быў прызначаны загадчыкам аддзела друку Екацярынаслаўскага губкама камсамола. У 1920 годзе ўступіў добраахвотнікам у Чырвоную армію, прымаў актыўны ўдзел у Грамадзянскай вайне. Нядоўгі час жыў у Харкаве, адкуль у 1922 годзе пераехаў у Маскву. Першы зборнік вершаў «Рэйкі» выйшаў у 1923 годзе ў Харкаве. У 1927—1928 гадах вучыўся ў МДУ.

Згодна з дакументамі НКУС, падтрымліваў Левую апазіцыю, разам з паэтамі Міхаілам Галодным і Іосіфам Уткіным выдаваў нелегальную апазіцыйную газету «Коммунист», прымеркаваную да 7 лістапада 1927 года. Нелегальная друкарня, якая друкавала газету, размяшчалася ў доме ў Святлова. У 1927—1928 гадах, паводле звестак НКУС, Святлоў разам з Галодным ладзіў у Харкаве паэтычныя вечарыны, збор з якіх ішоў на патрэбы апазіцыйнага нелегальнага Чырвонага крыжа, і ў далейшым аказваў матэрыяльную падтрымку сем’ям арыштаваных апазіцыянераў. Знакаміты верш Міхаіла Святлова «Грэнада», напісаны ў 1926 годзе, паклалі на музыку каля 20 кампазітараў розных краін.

У 1931—1962 гадах Міхаіл Святлоў жыў у «Доме пісьменніцкага кааператыва» ў праездзе Мастацкага тэатра (цяпер Камергерскі завулак). На працягу некалькіх гадоў выкладаў у Літаратурным інстытуце.

Зноскі

  1. Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 ліпеня 2016.
  2. 1 2 3 Great Russian EncyclopediaБольшая российская энциклопедия, 2004. — ISBN 978-5-85270-320-0 Праверана 4 лістапада 2021.
  3. 1 2 Паперный З. С. Светлов Михаил Аркадьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1976. — Т. 23 : Сафлор — Соан. — С. 63. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 12 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Паэты Расіі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 1964 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі 28 верасня
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Паэты-песеннікі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі паэзіі на рускую мову
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Ленінскага камсамола
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Памерлі ад раку лёгкага
Катэгорыя·Паэты СССР
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 чэрвеня
Катэгорыя·Трацкісты Расіі
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Журналісты XX стагоддзя
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты-песеннікі Расіі
Катэгорыя·Драматургі Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Днепрапятроўску
Катэгорыя·Журналісты СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Журналісты Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»