wd wp Пошук:

Рыгор Мірскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мірскі. Рыгор Мірскі (? — 20 сакавіка 1661) — вайсковы дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Мірскіх герба «Бялыня». Нарадзіўся ў сям’і Лукі Рыгоравіча.

Удзельнічаў у паходах на Малдову супраць туркаў (быў у палоне), у вайне Рэчы Паспалітай са Швецыяй 1600—1629 гадоў, вайне Рэчы Паспалітай з Расіяй 1609—1618 гадоў. У час паходу на туркаў у 1620 або 1621 зноў трапіў у палон, выкуплены ўрадам. У 1625 годзе на чале 10 харугваў адваяваў у шведаў Мітаву. У ходзе вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў рабіў рэйды ў глыб Расіі.

3 1635 года на новастворанай пасадзе стражніка вялікага літоўскага. У 1648 годзе рушыў з войскам на занятую казакамі Рэчыцу, але ў час пераправы цераз Бярэзіну разбіты атрадам І. Гаркушы пад Горвалем. У кастрычніку 1648 года рушыў на Пінск, заняты казакамі А. Нябабы, злучыўся пад горадам з атрадам пінскага маршалка Л. Ельскага, які паводле загаду Мірскага няўдала штурмаваў горад 5 кастрычніка. У час 2-га штурму 9 кастрычніка захапіў Пінск, дзе загінула шмат гараджан і казакоў, у т.л. Нябаба. У студзені 1649 года злучыўся пад Нобелем з асноўнымі сіламі гетмана Я. Радзівіла і стаў яго галоўным памочнікам. У лютым 1649 камандаваў калонай пры аблозе Бабруйска. У ліпені 1649 года разбіў пад Рэчыцай атрад Я. Галавацкага. Удзельнічаў у бітвах пад Лоевам у 1649 і 1651. Пад камандаваннем Радзівіла ўдзельнічаў у кампаніі 1654 годзе ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў.

Падпісаў Кейданскую унію ў 1655 годзе, за што аб’яўлены здраднікам і пазбаўлены пасад (амнісціраваны ў 1658). 3 пачаткам антышведскага паўстання ў Жамойці ў 1655 выехаў у Слуцк, дзе і памёр. Вызнаваў кальвінізм.

Літаратура

Спасылкі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 (unspecified title) Праверана 21 мая 2022.
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» з безыменнымі параметрамі
Катэгорыя·Стражнікі вялікія літоўскія
Катэгорыя·Удзельнікі вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў (Рэч Паспалітая)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Святаполк-Мірскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Памерлі 20 сакавіка
Катэгорыя·Святаполк-Мірскія
Катэгорыя·Памерлі ў 1661 годзе