Стражнік вялікі літоўскі (па-лацінску exeubiarum vel vigiliarum praefectus) — ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім, абавязкам якога было ў час знаходжання караля ў войску кіраваць пярэдняй стражай і загадваць каравулам у час пастояў.
Пасада заснавана ў 1635 годзе вялікім князем Уладзіславам Вазам. Падобныя функцыі ў дачыненні да павятовага паспалітага рушэння мелі павятовыя стражнікі.