wd wp Пошук:

Руховічы

Рухо́вічы[1] (трансліт.: Ruchovičy, руск.: Руховичи) — вёска ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзівінскага сельсавета. Размешчаны за 14 км на паўднёвы-ўсход ад горада і чыгуначнай станцыі Кобрын, 59 км ад Брэста. На аўтадарозе Кобрын–Дзівін. 80 гаспадарак, 198 жыхароў (2005).

Гісторыя

У 1563 годзе Руховічы — сяло ў Кобрынскай эканоміі ВКЛ, 11 валок зямлі.

У 1597 годзе сяло Сялецкага войтаўства той жа эканоміі.

У 1747 годзе Руховічы — маёнтак у Кобрынскім ключы аднайменнай эканоміі, межаваў з маёнткам Луцкага езуіцкага калегіума Балоты.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Кобрынскім павеце, з 1801 году ў Гродзенскай губерні. Вёска Руховічы пазначана на карце 1886 года.

У 1897 годзе вёска ў Блоцкай (Балоцкай) воласці, 59 двароў 395 жыхароў, 1649 дзесяцін зямлі (на 1890), працаваў хлебазапасны магазін.

У 1905 годзе — 512 жыхароў.

У 1911 годзе — 446 жыхароў.

У 1930-я гады мелася школа.

У 1940 годзе вёска, 106 двароў, 452 жыхары, дзейнічала пачатковая школа.

У Вялікую Айчынную вайну акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі з чэрвеня 1941 году да ліпеня 1944 году.

У 1950 годзе 35 гаспадарак аб’ядналіся ў калгас імя Жданава (старшыня Ю. Лазарчук).

Паводле перапісу 1959 году Руховічы налічвалі 314 жыхароў, у 1970 годзе — 451 жыхара (на тэрыторыі Кісялёвіцкага сельсавета).

У 1973 годзе вёска перададзена з Кіселявецкага сельсавета ў склад Дзівінскага сельсавета[2].

У 1999 годзе ў вёсцы налічвалася 96 гаспадарак, 225 жыхароў, у складзе калгаса імя Кутузава2004 года СВК «Кутузаўскі»; цэнтр — вёска Хабовічы).

Інфраструктура

Працуюць крама, клуб.

Вядомыя выхадцы

У Руховічах нарадзіўся і жыў мясцовы паэт Васіль Лазарчук (02.03.1912 — 05.07.1996).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рухаві́чы, Рухо́вічэ
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 кастрычніка, 18 снежня 1972 г. і 8 студзеня 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 4 (1378).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Удакладненне арфаграфіі
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Дзівінскі сельсавет
Артыкулы без спасылак на Глобус Беларусі
Вікіпедыя:Артыкулы з разыходжаннем каардынат з Вікідадзенымі
Населеныя пункты паводле алфавіта
Населеныя пункты Кобрынскага раёна
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных