wd wp Пошук:

Ружанскі раён

Ружа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 19401962 гг. Утвораны 15 студзеня 1940 г. у Брэсцкай вобласці. Цэнтр — г. п. Ружаны. 12 кастрычніка 1940 г. падзелены на 13 сельсаветаў: Бярэзніцкі, Варанілавіцкі, Дабраселецкі, Зеляневіцкі, Кавальскі, Калазубскі, Лыскаўскі, Магілявецкі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі, Славаціцкі, Шчытнаўскі. 8 студзеня 1954 г. раён перададзены ў склад Гродзенскай вобласці, 19 чэрвеня 1954 г. зноў у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярэзніцкі, Кавальскі, Малочкаўскі, Манцякоўскі, Поланскі і Шчытнаўскі сельсаветы, утвораны Кулянскі і Ружанскі сельсаветы, Зеляневіцкі сельсавет перайменаваны ў Зіновіцкі. 25 снежня 1962 г. раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабраселецкі і Славаціцкі сельсаветы — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобласці.

Зноскі

  1. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Зэльвенскага раёна
Катэгорыя·Ружанскі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ружаны
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Пружанскага раёна