Дабрасе́лецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Цяглевічы.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ружанскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Дабрасельцы. З 8 студзеня 1954 года ў Гродзенскай вобласці, з 19 чэрвеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе Зэльвенскага раёна. У ліпені 1985 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Цяглевічы. 18 красавіка 2017 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Славаціцкага сельсавета (11 населеных пунктаў: аграгарадок Славацічы, вёскі Авечыцы, Запруддзе, Зенькаўцы, Манцякі, Мелехавічы, Паўлавічы, Пічукі, Хамічы, Церахавічы, Яруцічы)[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 688 чалавек[2], з іх 92,0 % — беларусы, 7,3 % — палякі[3].